21 лютага ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца мерапрыемства «Maksim B-wicz vs Максім Б-віч», прысвечанае Дню роднай мовы. Супрацоўнік музея Арцём Тарасевіч прачытае лекцыю, у якой распавядзе пра гісторыю з’яўлення беларускай лацінкі, паралельнае існаванне з кірыліцай, розныя варыянты напісання і іх прынцыповыя адрозненні.
Пасля ўсе прысутныя змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе, дзе засвояць беларускі лацінскі шрыфт.
Ці кожная мова можа пахваліцца некалькімі алфавітамі? Чаму «Plošča», a не “Square»? Ці правільна напісана прозвішча ў пашпарце? Адказы пачуеце 21 лютага а 19-й гадзіне.