Курс

Лятучы ўніверсітэт абвяшчае набор на 2016-2017 навучальны год

12 сентября 2016 - 10 октября 2016
Дедлайн: 10.10

Лятучы ўніверсітэт

Минск, ул. Багратиона, 39

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

З 12 верасня пачаўся прыём заявак на агульна-ўніверсітэцкія курсы і семінары ў Лятучым універсітэце. Таксама для слухачоў будзе адкрытая магчымасць далучыцца да працы Школаў магістраў гульні, што былі распачатыя ў студзені 2016 года.

Гэты навучальны год у Лятучы універсітэце будзе акцэнтаваны на працы з Индывідуальнасцю, Самавызначэннем і пабудовай Ідэнтычнасці як асабістай, так і супольнай, з пошукамі і выбудовай Свайго Часу. Як и защжды мы не даем “правільных адказаў”, а прапануем сродкі, метады і мовы для працы з Індывідуальнасцю, пошуку яе месца ў Мысленні.

У гэтым годзе адукацыя ў Лятучым універсітэце зноў будзе ісці на двух узроўнях.

На першым узроўні слухачам прапануюцца агульнаўніверсітэцкія курсы

Яны даюць магчымасць засваення розных падыходаў у мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практыках, знаёмства з актуальнымі і ўнікальнымі напрамкамі сучаснай беларускай думкі, пошуку свайго Настаўніка.

Індывідуальнасць і мысленне. Уводзіны ў філасофію. Уладзімір Мацкевіч.

Уводзіны ў пост-каланіальную тэорыю. Ігар Бабкоў.

Сацыяльная тэорыя і скчаснасць. Галіна Русецкая.

Сучасная медыя і прынцыпы іх аналізу. Аляксандр Сарна.

Катэгорыі і прынцыпы гістарычнага мыслення. Лілія Ілюшына.

Правілы аналітыкі: дадзеныя ды іх інтэрпрэтацыя. Андрэй Ягораў, Тацяна Вадалажская, Алена Барадачова.

Школа Бібліі з Ірынай Дубянецкай

D5."Дэзань!" Міхаіл Анемпадыстаў

Тэхнікі сімбалічнай інтэрпрэтацыі. Павел Баркоўскі, Аляксандр Сарна.

Другі ўзровень адукацыі ствараюць Школы Магістраў Гульні.

Мы ведаем Magister ludi з твораў Германа Гессе. У Касталіі магістры стваралі новую культуру, якая пераадольвала б стан “фельетонной эпохі”. І фантастычнай Касталіяй гэты пошук не скончаны. Школы магістраў гульні  -  невялікія групы, працуючыя ў  шчыльнай камунікацыі з беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі. У мінулым годзе пачалі працаваць 4 школы і да іх працы можна далучыцца, падаўшы заяўку і праўшоўшы сумоўе.

Школа гісторыі ідэй. Кіраўнік школы – Ігар Бабкоў

Метадалагічная школа. Кіраўнік школы – Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская

Школа ВКЛ. Кіраўнік школы – Алег Дзярновіч.

Школа сацыяльна-філаслвскай аналітікі. Арганізатары школы – супольнасць "Беларуская Філасофская прастора".

Цягам года будуць працаваць некалькі семінараў

Яны накіраваны на  распрацоўку ідэй, выпрабаванне набытых ведаў і сфармаваных пазыцый, крытыкі і працы над інтэлектуальнымі задачамі, гэта месца сустрэчы не проста з выкладчыкамі, а з калегамі.

Тэорыя і практыка дэмакратыі. Вячаслаў Бабровіч.

Майстэрня Свамовы: Мысьліць па-беларуску. Міхаіл Баярын, Ігар Кулікоў.

Метадалагічны семінар. Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская.

Універсітэцкі семінар.

Калі жадаеце ўзяць удзел у новай праграме Лятучага ўніверсітэта, неабходна падаць заяўку да 10 кастрынчніка (форма заяўкі ў спасылцы кожнага курса/школы).

Разгорнутую інфармацыю пра курсы, школы і семінары можна знайсці у “Праграме на год” на сайце Лятучага універсітэта.

  • Усе  заняткі бясплатныя
  • Заняткі  першага і другога ўзроўня будуць праходзіць па вечарох і пераважна ў працоўныя дні
  • Па  дадатковых пытаннях можэце звяртацца па адрасе flyuniby@gmail.com  

Фото: kpfu.ru.

образование
личность
навыки