Апошняя веснавая медыя-сустрэча з серыі «Адкрытых лятучак» адбудзецца ў сераду 24 траўня. На гэты раз размаўляць пра працу і дасягненні будзем з рэдактарамі гарадскога часопіса CityDog.by, які нядаўна святкаваў пяцігоддзе.
У беларускім медыйным полі «пёсік» вынайшаў для сябе новую нішу ды стаў пляцоўкай, што нанова адкрыла і перазапусціла для нас родны Менск. Галоўны рэдактар выдання Сяргей Сахараў і рэдактарка Яся Каралевіч-Картэль распавядуць, як змяніўся часопіс цягам апошніх двух гадоў (ад часу апошняй "адкрытай лятучкі"). А таксама пра тое, дзе і пры якіх абставінах CityDog выходзіць у афлайн, што каманда будзе рабіць улетку і хто можа далучыцца да рэдакцыі ў найбліжэйшым часе.
Супольны праект Press Club i 34mag.net «Адкрытая лятучка» у першую чаргу накіравана на маладых журналістаў, фатографаў, ілюстратараў і ўсіх тых, хто шукае сябе ў полі беларускіх медыя. А таксама – на адданых чытачоў, прыхільнікаў і партнёраў.
Сустрэча адбудзецца 24 траўня а 19.00.
Press Club Belarus (вул. Харужай 3-601)
Уваход вольны