Игра

Ларыса Геніюш у пошуках Мужчыны (16+)

4 июня 2019

Музей Петруся Бровки

Минск, ул. К.Маркса, 30

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут, +375 17 327 27 50.

4 чэрвеня ў 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Ларыса Геніюш – у пошуках сапраўднага Мужчыны”, якая праводзіцца ў рамках штомесячнага культурніцкага праекта “Амазонкі беларускай паэзіі”.

Вас чакае новае, незвычайнае знаёмства з асобай Ларысы Геніюш. Нязломная, моцная, мужная, смелая, непрымірымая… Аўтар экспрэсіўных патрыятычна-пафасных вершаў і нечаканых, поўных вострага гумару дзіцячых твораў. Ненавідзела мясцовае зэльвенскае начальства і любіла Пятра Машэрава. Усё жыццё пражыла з адным мужчынам, крыўдзілася на яго, лічыла вінаватым у сваіх няшчасцях, але не кідала і апякала, як дзіцёнка. Яе раздражняў славуты беларускі оперны спявак Міхась Забэйда-Суміцкі. Злаваў і Уладзімір Караткевіч. Не магла яму дараваць яго празмернай любові да Бахуса. Расчараваў уласны сын… Але і быў Максім Танк, якога называла “Казачным прынцам”, былі ў маладосці шматлікія кавалеры, якія страляліся з-за яе на дуэлях. Хто быў яе сапраўдным мужчынам? Ці сустрэлася з сапраўдным жарсным-імпэтным каханнем?

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк. У ролі Ларысы Геніюш – Анастасія Шпакоўская (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага)

литература