Адной з тэмаў даследавання ў рамках праекта з’яўляецца геаграфiя мастацкай сцэны.
На прапанаванай дыскусіі звернуць увагу на развіццё лакальных ініцыятыў і міграцыю культурных праектаў з цэнтраў у перыферыйныя зоны. Разам з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі трох самаарганізаваных праектаў, якія ладзяць свае актыўнасці па-за межамі гарадскіх асяродкаў, — Арт-вёска Каптаруны (Беларусь), фестываль SPRAVA (Беларусь) і Ställbergs Gruva/ NonExistanceCentre (Швецыя), — абмяркуюць, з аднаго боку, іх ролю ў развіцці рэгіёнаў, рэвіталізацыю некалі актыўных асяродкаў, дэцэнтралізацыю мастацкай сцэны, з другога — адносiны памiж цэнтрам i перыферыяй у нацыянальным i мiжнародным кантэксце: пытанні размеркавання рэсурсаў, стварэння ведаў, улады і статусу.
Разам з удзельнікамі і ўдзельніцамі дыскусійнай панэлі таксама паразважаюць пра тое, чаму абраныя тэрыторыі з’яўляюцца найбольш рэлевантнымі пляцоўкамі для даследавання, мыслення і трансфармацый для рэалізацыі іх праектаў.
Спікеры і спікеркі:
Таня Арцімовіч, Арт-вёска Каптаруны, адна з заснавальніц і куратарка праекта http://kaptaruny.com.
Арт-вёска Каптаруны — гэта мультыкультурнае месца, якое ладзіць фестывалі, мастацкія рэзідэнцыі і адукацыйныя праграмы. Праект распачаў сваё існаванне ў 2015 годзе і быў ініцыяваны Артурам Клінавым і Таняй Арцімовіч. Каптаруны ў першую чаргу акцэнтуюць увагу на сваім “памежным” статусе і пазіцыянуюць сябе як “адметнае месца, мост культур, супольнасць людзей і месца для вольнага мыслення”.
Кацярына Аверкава, фестываль SPRAVA, адна з арганізатарак і лідарак фестывалю http://spravafestival.by.
Sprava ладзіцца ў вёсцы Белая Царква самаарганізаванай супольнасцю, якая задаецца пытаннем: як прысутнасць праяўляецца там, дзе мы жывем? “Справа” аб’ядналася з мясцовымі жыхарамі, каб праз сродкі сучаснага мастацтва, вытворчасці і музыкі асэнсавана ўключацца ў прыродны асяродак.
Карл-Оскар Шоэгрэн, Ställbergs Gruva і NonExistanceCentre, адзін з заснавальнікаў праекта www.stallbergsgruva.se.
Ställbergs Gruva з’яўлялася ў свой час шахтай па здабычы жалезнай руды, якая была зачынена ў 1977 годзе. Будынак шахты і 9 гектараў зямлі былі выкуплены мастацкай суполкай NonExistanceCentre у 2015 годзе, зараз NonExistanceCentre ладзяць рэзідэнцыі, фестывалі, дакументальны тэатр, адукацыйныя курсы, выставы і іншыя актыўнасці. Праца ў Ställberg Gruva можа быць апісана як перфарматыўнае сацыяльнае даследаванне на індывідуальным, лакальным, і глабальным узроўнях, дзе складанае мінулае і сучаснае капіталістычнае грамадства спажывання можа быць асэнсавана праз больш працяглы і бесперапынны артыстычны і сацыяльны працэс.
Праект STATUS рэалізуюць арт-цэнтр Konstepidemin (Гётэборг, Швецыя) i галерэя КХ (Брэст, Беларусь) у партнёрстве з галерэяй сучаснага мастацтва “Ў”
Мадэратарка дыскуссіі — Інга Ліндарэнка.