Конференция

Культура як фактар развіцця (16+)

17 мая 2019
Дедлайн: 14.05

Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
Отель Willing

Минск, ул. Ленина, 50

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

17 мая Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і МК «ЕўраБеларусь» прадставяць вынікі другога Маніторынгу рэалізацыі ў Беларусі Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння». Абмеркаваць разам вынікі даследвання запрашаюцца творчыя дзеячы, менеджары культурніцкіх інстытуцый і ініцыятываў, эксперты, журналісты.

 

Ці становяцца ўмовы дзейнасці ў сферы культуры больш спрыяльнымі для культурнай разнастайнасці і самавыражэння? Наколькі адпавядае прыняты Кодэкс аб культуры актуальным патрэбам гэтага сектару? Якія праблемы і напружанні найбольш адчувальныя? У якіх сферах культура робіцца ўплывовым фактарам? Як змяняюцца межкультурныя стасункі ў беларускім грамадстве? - Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, зробленыя на падставе экспертных ацэнак і аб’ектыўных паказчыкаў, будуць прадстаўленыя і абмеркаваныя на міні-канферэнцыі 17 мая.

 

Маніторынг накіраваны на адсочванне рэалізацыі Рэспублікай Беларусь Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння» (2005 г.). Канвенцыя засяроджваецца на развіцці ўмоваў для культурнай разнастайнасці, узмацненні ўплыву сферы культуры на развіццё грамадства і асобнага чалавека, пашырэнне магчымасці самавыражэння культурных груп і асобных людзей. Упершыню маніторынг праводзіўся ў 2015 годзе, калі былі распрацаваныя асноўныя тэхнікі вымярэння і зроблены першы замер стану сферы культуры Беларусі ў адпаведнасці мэтам і каштоўнасцям Канвенцыі. У гэтым годзе адбыўся другі замер і даследчыкі прадставяць параўнаўчыя вынікі і высновы.

культура