Конференция

Кангрэс-перформанс работнікаў і работніц культуры (16+)

23 ноября 2019

Lo-Fi Social Club

Минск, ул. Октябрьская, 16-3

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

23 лістапада ў Мінску адбудзецца Кангрэс-перформанс работнікаў і работніц культуры, ініцыятарамі якога з’яўляюцца ўдзельнікі і ўдзельніцы праекта “СТАТУС: Роля мастачак і мастакоў у трансфармацыі грамадства” з Беларусі і Швецыі.

У межах аднадзённага Кангрэса-перформансу пройдуць дыскусіі і размовы, варкшопы і перформансы, а таксама прэзентацыі мастацкіх прац, звязаныя з пытаннямі ўмоваў працы і прававога статусу мастакоў у Беларусі і Швецыі, абароны іх правоў, роўнасці, гендару і ўзросту.

Кангрэс запрашае да ўдзелу спецыялістаў з галіны культуры і мастацтва (мастакоў і мастачак, куратараў і куратарак, даследчыкаў і даследчыц, менеджараў і менеджарак, музейных работнікаў і работніц і іншых), а таксама ўсіх, хто цікавіцца заяўленымі тэмамі.

Мэта Кангрэса — абмеркаваць і звярнуць увагу на прававы статус мастакоў і мастачак у беларускім і шведскім грамадствах для таго, каб скіраваць увагу дзяржаўных органаў на тыя юрыдычныя аспекты, якія патрабуюць змены ў кантэксце новых формаў мастацкай вытворчасці і прэкарнай працы.

“СТАТУС” — гэта калектыўны даследчы праект, які рэалізуецца ў кааперацыі шведскіх і беларускіх партнёраў: KONSTEPIDEMIN у Гётэбаргу і галерэі Прастора КХ у Брэсце. Мэта праекта — даследаванне кантэксту і ўмоў рэалізацыі сучаснай мастацкай практыкі, а таксама пазіцыі і ролі мастакоў і мастачак у сучасным грамадстве.

Падчас Кангрэса будзе прэзентавана публікацыя “Мастацкія пазіцыі ў грамадстве, якое змяняецца. Назіранні з Беларусі і Швецыі”— выданне, у якое ўвайшлі тэксты і мастацкія працы, створаныя ў межах праекта “СТАТУС”.

 

Праграма:

10:00 Адкрыццё выставачнай часткі Кангрэса і прэзентацыя публікацыі “Мастацкія пазіцыі ў грамадстве, якое змяняецца. Назіранні з Беларусі і Швецыі”.

10:15–12:00 Post Work. Панэльная дыскусія пра мастацтва і працу. Удзельнічаюць: Альміра Усманава (Беларусь/Літва), Ёнатан Хабіб Эндквіст (Швецыя). Мадэрацыя: Аляксей Барысёнак.

12:00–14:00 Прававы статус мастачак і мастакоў. Чаго чакаць ад будучыні? Панэльная дыскусія. Удзельнічаюць: Таня Арцімовіч, Уладзімір Грамовіч, Лінда Тэдсдотэр. Мадэрацыя: Аляксей Талстоў.

14:15 Перформанс “Сацыяльная роля”, мастак Міхаіл Гулін.

15:00–16:30 Мастацкія саюзы: прыклады Беларусі і Швецыі. Панэльная дыскусія. Удзельнічаюць: Глеб Отчык, першы намеснік Старшыні Беларускага Саюза Мастакоў, Сафія дэ ля Фуэнтэ, намесніца старшыні праўлення Шведскай Асацыяцыі Мастакоў, а таксама прадстаўніца Швецыі ў Міжнароднай Асацыяцыі Мастакоў. Мадэрацыя: Мона Вальстром.

16:30–18:00 Мастацтва, гендар і ўзрост: падтрымліваючы нябачную працу. Арт-ток. Мадэрацыя: Алена Агарэлашава.

18:30–20:00 Сесія калектыўнага чытання і абмеркавання Кодэкса аб культуры Беларусі. Чытаюць: Дар’я Амяльковіч, Аксана Гайко, Павал Касцюкевіч, Ірына Лукашэнка. Мадэрацыя Аліны Дзеравянка.

20:30 Перформанс Вольгі Маслоўскай.

21:00-23.00 Music and drinks. Падчас Кангрэса будзе сінхронны пераклад з ангельскай на рускую мову і наадварот.

личность
общество
культура