Онлайн

Доклады от экспертов по историко-культурному наследию (16+)

19 - 20 июня 2020

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

Грамадска-дзяржаўны дыялог у галіне спадчыны, які няпроста наладзіць у звычайныя часы, адбудзецца ў абмежаваных пандэміяй і перадвыбарным хаосам умовах.

19-20 чэрвеня больш за тры дзясяткі спецыялістаў у сферы спадчыны прадставяць свой аналіз эфектыўнасці беларускай сістэмы ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей на Zoom-канферэнцыі “Права на спадчыну” і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: Выклікі і рашэнні”.

У лік дакладчыкаў увайшлі прадстаўнікі Міністэрства культуры і мясцовых органаў улады, архітэктары-рэстаўратары, адмыслоўцы з дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, даследчыкі з беларускіх і замежных універсітэтаў.

Праграма двухдзённай канферэнцыі складаецца з 8 секцый, якія закранаюць аспекты эфектыўнасці Дзяржспіса на нацыянальным і лакальных узроўнях, а таксама ў асобных накірунках.

Праграма канферэнцыі:

Пятніца, 19 чэрвеня

10:00-11:45 Секцыя 1. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў і “права на спадчыну”

10:00-10:15 Наталля Хвір, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

  • Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусі. Гісторыя фарміравання

10:15-10:30 Дзмітрый Бубноўскі, архітэктар-рэстаўратар

  • Праблемы сістэматызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей у Дзяржаўным спісе

10:30-10:45 Сцяпан Стурэйка, Беларускі камітэт ІКАМОС

  • Кіраванне культурнай спадчынай. Міжнародны досвед

10:45-11:00 Таццяна Пашавалава, Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»

  • Право на наследие в духе Конвенции Фару как вызов и возможность для гражданского общества

11:00-11:15 Генадзь Ходар, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

  • Падрыхтоўка прапаноў аб пашырэнні Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: практычныя рэкамендацыі

11:15-11:45 Пытанні і адказы выступоўцаў

12:00-13:30 Секцыя 2. Грамадскі ўдзел у захаванні спадчыны

12:00-12:15 Аляксей Махнач, Еўрапейскі Гуманітарны Ўніверсітэт

  • Еўрапейская спадчына ў гуманітарным універсітэце

12:15-12:30 Аліна Дзеравянка, Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці

  • Як грамадзянскія ініцыятывы ўплываюць на захаванне і папулярызацыю спадчыны ў Берасці

12:30-12:45 Таццяна Іваніцкая, МГА Гісторыка

  • Гісторыка-культурная спадчына ў варунках сучаснага цывільнага грамадства

12:45-13:00 Уладзіслаў Рудакоў, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

  • Гістарычныя сядзібы і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў

13:00-13:30 Пытанні і адказы выступоўцаў

14:00-15:30 Паралельныя секцыі

Секцыя 3. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў і гістарычны цэнтр

14:00-14:15 Юлія Аўчыннікава, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік

  • Гістарычны цэнтр г. Полацка як комплексны аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны: праблемы аховы і кіравання

14:15-14:30 Алена Жасткова, Ашмянскі краязнаўчы музей ім. Ф. Багушэвіча

  • Практыкі функцыянавання інстытута ўліку гісторыка- культурных каштоўнасцей (кейс Ашмяны)

14:30-14:45 Генадзь Cівохін, Ксенія Cямашка, Лоеўскі «Музей Бітвы за Днепр»

  • Праблематызацыя работы з Дзяржаўным спісам гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у сучасным беларускім музеі праз прызму практык па ўвекавечанні памяці аб загінулых

14:45-15:20 Пытанні і адказы выступоўцаў

Секцыя 4. Захаванне савецкай спадчыны

14:00-14:15 Міхаіл Гаўхфельд, Беларускі Саюз Архітэктараў

  • Праблемы захавання архітэктурнай спадчыны Беларусі розных перыядаў

14:15-14:30 Мікалай Півавар, Віцебскае Кадэцкае Кучылішча

  • Што рабіць з савецкай спадчынай: праблемы аховы помнікаў гісторыі і культуры

14:30-14:45 Аксана Гурыновіч, Тэхнічны Ўніверсітэт Берліна

  • Ахова архітэктуры савецкага мадэрнізма

14:45-15:00 Кацярына Рускевіч, незалежная даследчыца

  • Захаванне савецкага манументальнага мастацтва

15:00-15:30 Пытанні і адказы выступоўцаў

Секцыя 5. Захаванне нематэрыяльнай спадчыны

14:00-14:15 Таццяна Мармыш, Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі

  • Нематэрыяльная спадчына ў дзяржспісе. Эфект à rebours

14:15-14:30 Алена Каліноўская, Беларускі Дзяржаўны Ўніверсітэт Культуры і Мастацтваў

  • Уплыў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на захаванне розных катэгорый нематэрыяльнай культурнай спадчыны

14:30-14:45 Ксенія Арсенцьева, Еўрапейскі Гуманітарны Ўніверсітэт

  • Інвентарызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусi i дух Канвенцыі ЮНЭСКА 2003 г.

14:45-15:15 Пытанні і адказы выступоўцаў

 

Субота, 20 чэрвеня

11:00-12:30 Секцыя 1. Метадалогія аховы культурнай спадчыны

11:00-11:15 Георгій Баранец, Еўрапейскі Гуманітарны Ўніверсітэт

  • Праблемы і перспектывы развіцця практыкі ўліку аб’ектаў культурнай спадчыны

11:15-11:30 Ірына Балуненка, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

  • Пра метады павышэння эфектыўнасці аховы аб’ектаў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў

11:30-11:45 Дзмітрый Траскоўскі, Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Ўніверсітэт

  • Ацэнка вартасці гісторыка-культурных каштоўнасцей пры ўключэнні ў дзяржаўны спіс. Досвед міжнародных дакументаў у галіне аховы спадчыны

11:45-12:00 Ірына Раманава, Еўрапейскі Гуманіатрны Ўніверсітэт

  • Сінагогі Беларусі: чыя спадчына?

12:00-12:30 Пытанні і адказы выступоўцаў

12:45-14:15 Паралельныя секцыі

Секцыя 2. Лакальныя кейсы захавання спадчыны

12:45-13:00 Максім Осіпаў, СКУ «Сердце Справа»

  • Што рабіць у важнымі руінамі ў заброшках? Разбор на прыкладзе Белай Царквы

13:00-13:15 Любоў Ермакова, Мясцовая супольнасць вескi Новае Поле

  • Удзел жыхароў ва ўключэннi гiсторыка-культурнай каштоунасцi ў агульнае развiцце мясцовасцi. Праблемы i магчымасцi на прыкладзе сядзiбна-паркавага ансамбля Новае Поле

13:15-13:30 Валянціна Кірылава, Сацыяльна-асветніцкая установа УНОВІС- ФОРУМ г. Віцебска

  • Чаму няма месца гісторыка-культурнай каштоўнасці авангарднага мастацтва ў нацыянальнай каштоўнасці

13:30-13:45 Наталля Агарэлышава, Еўрапейскі Гуманітарны Ўніверсітэт

  • Культавая спадчына Гомельшчыны: дзе пралягае адказнасць?

13:45-14:15 Пытанні і адказы выступоўцаў

Секцыя 3. Захаванне гістарычных могілак ды іншых катэгорый спадчыны

12:45- 13:00 Дзяніс Юрчак, Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама

  • Да пытання мэтазгоднасці двайнога ўліку вайсковых пахаванняў як помнікаў гісторыі: маральны і эканамічны аспект

13:00-13:15 Цімафей Акудовіч, Беларускі камітэт ІКАМОС

  • Гістарычныя могілкі – асобная катэгорыя спадчыны для дзяржаўнага ўліку?

13:15-13:30 Юлія Шэстак, Вольга Сямашка, Грамадская назіральная камісія па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, БНТУ; Фонд "Крэўскі замак"

  • Да пытання захавання комплекса старых праваслаўных могілак XIX ст. у аг. Ракаў Валожынскага раёна

13:30-13:45 Ігар Іваноў, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

  • Нататкі пра спецыфіку праблем, звязаных з захаваннем і падтрыманнем тэхнічнага стану помнікаў традыцыйнага драўлянага дойлідства

13:30-14:00 Пытанні і адказы выступоўцаў

14:20-15:20 Заключная сесія. Падвядзенне вынікаў. Вызначэнне перспектыў

личность
культура