19 лістапада ў межах Неафіт | персанальная выстава Юры Шуста Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" запрашае ўсіх жадаючых на публічную лекцыю і дыскусію аб наркапалітыцы, заснаванай на правах чалавека і здароўе.
- Што атрымаецца, калі будаваць наркапалітыку з аглядкай на здароўе і правы чалавека?
- Як выкананне правоў чалавека дапамагае знізіць абарот наркотыкаў?
- Чаму медыцынская дапамога і сацыяльная падтрымка настолькі істотныя для людзей з нарказалежнасцю?
Будзе абмяркаваны сэнс тэрміна "дэкрыміналізацыя", сутнасць падыходу «put people first», важнасць доступу да медыцынскіх паслуг для нарказалежных. А таксама гутарка пойдзе аб прагрэсіўным міжнародным досведзе працы з наркатэматыкай ў іншых краінах.
Людзям з нарказалежнасцю патрэбныя лячэнне, рэабілітацыя і прафілактыка. Даследаванні ААН пацвярджаюць, што лячэнне пазбаўляе ад залежнасці больш людзей, чым турма. А яшчэ эфектыўнае лячэнне нарказалежнасці – гэта выгадная альтэрнатыва крымінальнаму пакаранню. Прыходзьце і даведайцеся, як гэта працуе.
Распавядаюць прадстаўнікі агенцтваў ААН у Беларусі і грамадскага аб’яднання "Пазітыўны рух".