У абмеркаваннях будучыні беларускіх гарадоў фокус часта ссоўваецца ў бок негатыўных прагнозаў. Ужо цяпер мы сутыкаемся з выклікамі, да якіх не рыхтуюць маладых прафесіяналаў і ўжо тым больш прадстаўнікоў гарадскіх адміністрацый. Ці можна ствараць гнуткія сістэмы на аснове цэнтралізаваных і вертыкальных мадэляў кіравання гарадамі? Якія меры неабходна прыняць для ажыўлення культурнага, сацыяльнага і эканамічнага жыцця беларускіх гарадоў? Які ўнёсак прафесійная супольнасць можа ўнесці ў фармаванне лепшага сцэнару?
31 траўня Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на публічную дыскусію “Горад будучыні: лепшы сцэнар” – прастора ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16), 18.30.
Акцэнты дыскусіі:
Тэорыя малых спраў. Ці можа кожны з нас нешта змяніць?
• Супрацоўніцтва. Як спецыялісты з розных дысцыплін працуюць разам над гарадскімі праектамі.
• Гарадское асяроддзе: што можа зрабіць яго яшчэ лепш тут і цяпер?
• Інфармацыйная прастора: Мінск vs Беларусь
• Праекты ў сталіцы і праекты ў рэгіёнах. Розніца ў падыходах
Удзельнікі:
Іван Шчадранок, дырэктар фонду «Інтэракцыя»
Надзея Ількевіч, прадзюсар шоу «Горад»
Дзмітрый Бібікаў, Мінская ўрбаністычная платформа
Іван Краўцоў, Бюро 35
Сяргей Сахараў, галоўны рэдактар Сitydog.by
Ініцыятар і вядоўца дыскусіі – сацыёлаг, урбаніст Ганна Пазняк.