Дискуссия

Deih

18 мая 2016

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

Цяпер афіцыйна! Першым мастаком новага цыкла #urbanmyths стане гішпанец DEIH . Адкрытая сустрэча і абмеркаваньне канцэпцыі мінскага мурала з аўтарам адбудзецца 18 мая ў 19:00 у прасторы Корпус8 .

Тэматыка і стыль Deih эвалюцыянавалі з 90-х гадоў: ад графіці-эстэтыкі да навукова-фантастычных і філасофскіх сюжэтаў. Сучасныя работы мастака нагадваюць ілюстрацыі да нейкай фантастычнай сагі, старонкі каторай раскіданыя па сценах розных краін. 

У Мінску DEIH плануе звярнуцца да архаічнага беларускага паганскага фальклора. Але ўсё можа змяніцца, бо артыст заве сябе "фрыстайлерам" і можа маляваць наўрост без доўгай падрыхтоўкі эскіза. 

Падчас сустрэчы з мастаком можна будзе пазнаеміцца з DEIH і пагутарыць пра канцэпцыю ягонага мінскага мюрала. А таксама (пры жаданні) стаць валанторам і папрацаваць непасрэдна на сцяне.

Міжнародны фестываль манументальнага мастацкага роспісу Urban Myth (Урбан Міфы) – гэта інтэрактыўны міжнародны стрыт-арт праект ад супольнасці SIGNAL, у межах якога вулічныя мастакі спрабуюць пераасэнсаваць гісторыю і сучаснасць Мінска.

Фото: www.ufunk.net
искусство
культура
город