Для тых, хто яшчэ не ведае, што такое Жывая Бiблiятэка: гэта мерапрыемства, дзе ў адной прасторы збіраюцца зусім розныя людзі з асабістымі гісторыямі, незвычайнымі лёсамі, цікавымі ідэямі і свежымі думкамі. Яны гатовыя шчыра расказаць пра сябе, адказаць на пытанні, падзяліцца сваім досведам… i паказаць, што кожны з нас індывідуальны і непаўторны.
Жывая Бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць нам жыццё.
Мы з задавальненнем запрашаем вас 9 чэрвеня з 13:00 да 18:00 на мерапрыемства, дзе вы зможаце пагутарыць з людзьмі, якіх складана сустрэць “на вуліцы”. А кубачак кавы ці гарбаты са смачным печывам, якія мы для вас падрыхтавалі, зробіць сустрэчу яшчэ больш прыемнай.
Мы сустракаемся ў культурным хабе OK16 (вул. Кастрычніцкая,16), у прасторы Ангар. Прастора дасяжная для людзей у вазках, дасяжныя прыбіральні ёсць на мадэльным участку OK16.
Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю да 21:00 8 чэрвеня.
Усе зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.