Лекция

Без кафедраў і мантый (16+)

10 октября 2017

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

10 кастрычніка Лятучы ўніверсітэт запрашае ўсіх цікаўных у Галерэю “Ў” на
імправізаваны “Дзень адчыненых дзвярэй”. Але выступаў, прэзентацый і лекцый не
будзе! Вас чакаюць адкрытыя нефармальныя размовы з рознымі Асобамі Лятучага за
кубачкам кавы ці гарбаты.

Ужо восьмую восень Лятучы ўніверсітэт адчыняе дзверы і запрашае старых і новых сяброў
да супольнай працы ў прасторы мыслення, культуры, грамадства, фармавання сябе і
зменаў навокал. Адна з галоўных установак універсітэта палягае ў тым, што ідэі і думкі
нараджаюцца ў дыялогу, у асяродку супольнай рэфлексіі і крытыкі, а сапраўднае
навучанне мысленню магчымае толькі праз судачыненне і супрацу з Настаўнікам –
інтэлектуалам, мастаком, навукоўцам, мысляром. На гэтай падставе і будуецца праца
Лятучага ўніверсітэта.

10 кастрычніка Лятучы запрашае ўсіх цікаўных да адкрытай і шчырай размовы з Асобамі
Лятучага ўніверсітэта. У гэты дзень не будзе выступаў, прэзентацый і лекцый, але будуць
Людзі, з іх справай, якую яны робяць у Лятучым. З кожнай Асобай вы зможаце
паразмаўляць сам-насам альбо ў невялічкай кампаніі іншых зацікаўленых на працягу 20
хвілін, а пасля перайсці да іншага героя.

Запіс на сёлетнюю праграмму сканчаецца акурат 10 кастрычніка, таму гэта добрая нагода канчаткова вызначыцца са сваім асабістым шляхам у прасторы Лятучага!

Праз размовы з Асобамі Лятучага вы даведаецеся пра тое, як працуе Лятучы, пра дыстанцыйную платформу і новую праграму. Сябры з Жывой Бібліятэкі дапамогуць
арганізаваць прастору такім чынам, каб вы маглі паразмаўляць з усімі, хто вам цікавы,
задаць пытанні пра тое, што для вас важна, паспрабаваць паразумецца з рознымі
прадстаўнікамі супольнасці Лятучага ўніверсітэта.

10 кастрычніка ў Галерэі “Ў” (пр-т Незалежнасцi 37А) з 18:30 да 21:00 вы зможаце
сустрэцца з наступнымі Асобамі Лятучага ўніверсітэта:

Уладзімір Мацкевіч – галоўны метадолаг і антыкамуніст Беларусі;
Валянцін Акудовіч – літаратар, зачараваны мысленнем;
Алена Верашчагіна – робіць Лятучы бачным і чутным;
Ігар Бабкоў – гісторык ідэяў і філосаф "за небакраем Эўропы";
Зміцер Майбарада – настаўнік дыялога пра каштоўнасці;
Аліна Радачынская – аб'ядноўвае людзей, каб адкрываць дадзеныя;
Павел Баркоўскі – герменэўт, праектны актывіст і магістр гульні;
Лілія Ілюшына – верыць у гісторыю таму, што гэта абсурдна;
Вячаслаў Бабровіч – галоўны настаўнік дэмакратыі;
Іван Вядзенін – дэвіз "Інавацыі або смерць!";
Тацяна Вадалажская – не-сапраўдны рэктар.

образование
культура
общество