Лекция

БелЛіт: мабільны гід (16+)

6 марта 2018

Imaguru

Минск, ул. Фабрициуса, 4

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

6 сакавіка ў Мінску пачнуцца бясплатныя лекцыі па беларускай літаратуры ў межах праекта “БелЛіт: мабільны гід”. Гідамі па літатаруты для слухачоў стануць пісьменнікі, выкладчыкі і медыйныя персоны. Узгадаць альбо адкрыць для сябе знакавыя беларускія творы зможа любы жадаючы. Праект ладзіцца пры падтрымцы “Мабільнай бібліятэкі МТС”.

Усяго запланавана 6 лекцый. Праграма надзвычай разнастайная: вы даведаецеся пра “памер” беларускай літаратуры, самы паспяховы стартап 16-га стагоддзя і не толькі. Арыентавацца ў літаратуры дапамогуць нашы спікеры: Альгерд Бахарэвіч, Алесь Суша, Вальжына Морт, Ганна Севярынец, Андрэй Хадановіч, Ганна Бутырчык, Марына Казлоўская і іншыя.

Таксама кожны жадаючы можа падпісацца на e-mail-рассылку з цікавымі матэрыяламі па беларускай літаратуры ад аўтараў праекта “Купала поштай” і “Мастакі поштай” і прайсці тэматычныя тэсты.

Распачнуцца заняткі напярэдадні Міжнароднага жаночага дня – 6 сакавіка. Таму сімвалічна, што першая лекцыя будзе прысвечана прыгожай палове чалавецтва. Бларуская літаратарка і перакладчыца Юлія Цімафеева распавядзе пра 5 літаратурных гераінь, якія вас здзівяць.

Расклад лекцый

6 сакавіка, 19:00 – 5 літаратурных гераінь, якія вас здзівяць (Юля Цімафеева, перакладчыца і паэтка)

21 сакавіка, 19:00 – Беларуская літаратура: вялікая” ці маленькая? (Альгерд Бахарэвіч)

4 красавіка, 19:00 – Біблія Скарыны: паспяховы стартап 16-га стагоддзя (Алесь Суша)

18 красавіка, 19:00 – Невядомая беларуская літаратура: пра што вам не казалі ў школе (Ганна Севярынец)

4 мая, 19:00 – Воркшоп: як правільна чытаць і разумець паэзію (Вальжына Морт)

23 мая, 19:00 – Дыскусія Зала славы беларускай літаратуры: хто нашы геніі?” (Андрэй Хадановіч, Ганна Бутырчык, Марына Казлоўская)
Зарэгістравацца на лекцыі і падпісацца на e-mail-рассылку можна на сайце. Усе заняткі для наведвальнікаў бясплатныя.

Падчас літаратурных сустрэч можна будзе не толькі паслухаць прафесіяналаў, задаць ім пытанні, але і падзяліцца ўласнымі думкамі наконт любімых твораў, аўтараў і прыемна правесці час у сяброўскай атмасферы аднадумцаў.

Кожны слухач лекцый атрымае залікоўку, у якой будуць адзначацца заняткі, якія ён наведае, і тэсты, якія пройдзе. Лепшыя “студэнты” атрымаюць “чырвоныя” дыпломы.

образование
культура
личность