Беларускамоўныя — штотыднёвыя сустрэчы ў «Арт Сядзібе» з носьбітамі беларускай мовы. Свае гісторыі распавядуць артысты, музыкі, паэты, людзі незвычайных прафесіяў, а таксама сантэхнікі, юрысты, прадавачкі.
Кожную сераду ў госці прыходзяць па два носьбіты беларускай мовы, каб падзяліцца сваёй гісторыяй пераходу на яе. І ў фармаце размовы ім задаюць пытанні як вядоўца, так і наведвальнікі.
- Анастасія Пілюгіна — журналістка, сммшчыца, запісвае dzigital падкасты;
- Віктар Малышчыц — астраном, выкладчык, фотамастак.