Дискуссия

Для беларускай стабільнасці патрэбна моцная рука

19 июля 2018

Центр новых идей
Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

Беларускае грамадства ўвайшло ў XXI стагоддзе з процьмай дурных ідэяў, якія сядзяць у нашых галовах. Шмат з гэтых шкодных меркаванняў засталося нам у спадчыну ад Савецкага Саюза, але нават цяпер яны працягваюць жыць і квітнець. Калі мы хочам, каб эканоміка была больш развітай, а адносіны ў грамадстве – больш добрымі, то нам трэба ачысціць сваё мысленне.

У рамках праекта “Зомбі-ідэі” Цэнтр новых ідэй ладзіць новую панэльную дыскусію пра тое, якая ўлада патрэбная ў Беларусі.

“Крепкий хозяйственник”, “моцная рука”, “жорсткі лідар” ды “эфектыўны менеджар” – гэта адно і тое ж ці не? Ці сапраўды інакш не выцягнуць Беларусь з трэцяга свету, ці ёсць альтэрнатывы? Які баланс патрэбны паміж паўнамоцтвамі ўлады і кантролем з боку грамадства? Ці магчыма з Беларусі зрабіць Сінгапур? А Еўропу?

Аб гэтым паспрачаюцца нашыя спікеры: Пётр Пятроўскі, сустаршыня рэдакцыйнай рады “Евразия. Эксперт”, кіраўнік кансерватыўнага цэнтра Nomos. Таццяна Караткевіч, сустаршыня кампаніі “Гавары праўду”, кандыдатка ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2015-га года. Уладзімір Кавалкін, кіраўнік праекта “Кошт урада”.