Дзе шукаць базыліянскія скарбы? (16+)
20 февраля 2020
Некалі магутны і ўплывовы, базыльянскі ордэн сёння не мае ніводнага манастыра на тэрыторыі Беларусі. Між тым, у XVII–XVIII стагоддзях Літоўскай правінцыі ордэна з цэнтрам на беларускіх землях падпарадкоўваліся храмы ад Віленшчыны і Латгаліі да Падляшша і Валыні.
У базыльянскіх школах вучыліся тысячы дзяцей, а ў цэнтр манаскай падрыхтоўкі ў Быцень каля Слоніма прыязджалі ахвотнікі з Аўстрыі, Чэхіі, Венгрыі і Італіі. Ордэн валодаў вялізнымі плошчамі зямлі і нават цэлымі мястэчкамі. Да цудатворных абразоў у Жыровічы і Баруны ехалі пілігрымы з далёкіх краёў. Што сталася з багацейшымі скарбамі ордэна? Дзе іх шукаць сёння?
Аб гэтым і многім іншым пагаворым 20 лютага ў 19.00 у бары Lidbeer светлы ў межах Цэху Жывой Гісторыі: заходзьце на ўніяцкі стэндап ад кандыдата гістарычных навук Дзяніса Лісейчыкава