Презентация

Археалогія Беларусі (16+)

13 октября 2017

Галерея Михаила Савицкого

Минск, пл. Свободы, 15

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: +375 17 321 24 30.

13 кастрычніка 2017 года ў 17.00 у Мастацкай галерэі Міхіала Савіцкага адбудзецца прэзентацыя новай кнігі кандыдата гістарычных навук, археолага Сяргея Тарасава “Археалогія Беларусі. Час, таямніцы, скарбы, людзі. Нататкі археолага”.

У праграме прэзентацыі:
- сустрэча з аўтарам;
- аўтограф-сесія;
- “палявыя” гісторыі;
- спеўныя сюрпрызы;
- закладанне шурфоў;
- разбаўка раскопа.

У юначыя гады, не памятаю ці бацькі падаравалі, ці сам набыў, трапіла ў мае рукі кніга Г.В.Штыхава “Галасы далёкіх продкаў” (1968 г.), а потым яго ж “Ажываюць сівыя стагоддзі” (1974 г.), крыху пазней В.Л.Яніна “Я послал тебе бересту” (1975 г.) У гэты ж год – 1975 я паехаў у сваю першую археалагічную экспедыцыю пад кіраўніцтвам Г.В.Штыхава. Ішлі гады навукі і практычнай археалогіі, і паміж напісаннем навуковых кніг і артыкулаў,
увесь час не пакідала жаданне напісаць кнігу аб беларускай археалогіі, помніках і археолагах так, каб было і цікава, і займальна для самага шырокага кола чытачоў. Вось кніга напісаная і выйшла з друку ў выдавецтве “Беларусь”.

Гэта не падручнік, не сістэматычнае апісанне археалагічных методык і помнікаў. Хутчэй археалогія, якая прайшла праз жыццё аднаго канкрэтнага чалавека, убачаная яго вачыма і прачутая яго сэрцам. У розных раздзелах кнігі ёсць і археалагічныя помнікі, і скарбы, і таямніцы, і дзівацтвы дылетантаў. Аднак галоўнае – людзі, якія стваралі і ствараюць
археалагічную навуку Беларусі ў мінулым і сёння.

книги
город
культура
общество