Адукацыйная праграма фестывалю aDNaK!
30 июня 2016
Аргкамітэт Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! чакае ўсіх цікаўных – прафесіяналаў і аматараў – на адукацыйнай праграме Фестывальнага дня, які пройдзе 30 чэрвеня ў першым у Беларусі крэатыўным хабе “Корпус 8” (г. Мінск, вул. Чырвоная, 7, корпус 8).
Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі з вядомымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. Хэдлайнерам адукацыйнай праграмы стане замежны госць, імя якога арганізатары трымаюць пакуль у сакрэце.
9.30-10.30
Вольга Алейнік, крэатыўны дырэктар, сузаснавальнік агенцтва AVC (Agensy of visual communications), Беларусь.
Вікторыя Кавалевіч, дырэктар па развіцці бізнесу агенцтва AVC (Agensy of visual communications), Беларусь.
Тэма: Як скараціць дыстанцыю паміж брэндам і аўдыторыяй, выкарыстоўваючы інструменты этна-натхнення.
10.30-11.30
Таццяна Лісіцкая, дырэктар міжнароднага агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў MASMI.
Тэма: Вынікі даследавання эфекту "вышыванкі" на ўпакоўцы беларускіх вытворцаў FMCG-сегменту.
11.30-12.30
Вольга Раманава, кіраўнік канцэнтрацыі “Масавая культура і медыя" ECLAB.
Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі “Сучаснае грамадства, этыка і палітыка ”ECLAB”.
Тэма: Прыкінуцца вышыванкай, каб не стаць здабычай гамбургера? Бачныя і нябачныя паведамленні беларусаарыентаваных камерцыйных праектаў. Пра што можа расказаць беларуская рэклама?
12.30-13.30
Андрэй Халецкі, крэатыўны дырэктар агенцтва Forte Grey Belarus
Тэма: Чыкi-пыкi. Стварэнне аўтэнтычнага easy-going крэатыву.
13.30-14.30
Сергей Шыма, стратэг AIDA Pioneer Branding & Creative company
Тэма: Аўдыторыя — група — партрэт: дзе брэндам шукаць свайго спажыўца?
14.30-15.15
YoungCannesLions: Маладыя беларускія "Канскія львы" завітаюць на aDNaK!
15.15-17.00
Выступ замежнага госця, які стане прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў мерапрыемства.
Адразу па сканчэнні адукацыйнай праграмы адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.
Фота: tarantino.by