Онлайн

5 лекций за один вечер от Ассамблеи НГО (18+)

4 июня 2020

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

4 чэрвеня запрашаюць паўдзельнічаць у Марафоне лекцый ад Асамблеі НДА. Цягам 5 гадзін адбудзецца “анлайн-забег” ад розных спікераў і спікерак. Трансляцыя пройдзе на YouTube-канале Асамблеі НДА.

16:00 “Шматразовае VS Аднаразовае”, Наталля Блішчык.

На лекцыі вы даведаецеся як зменшыць экалагічную нагрузку на навакольнае асяроддзе без шкоды для здароўя, як зрабіць шматразовы посуд і упакоўку бяспечнымі для карыстання. А таксама паразважаеце, ці зможа страх каранавіруса знішчыць лад жыцця, які будуецца на прынцыпах Zero Waste.

Наталля Блішчык – супрацоўніца інфармацыйнага цэнтра па пытаннях хімічнай бяспекі і адходаў Цэнтра экалагічных рашэнняў.

17:00 “Жанчыны і COVID: 5 гісторый беларусак”, Наталька Мотуз.

На прыкладзе некалькіх рэальных гісторый жанчын вы даведаецеся пра патрэбы і праблемы беларусак у часы пандэміі. Абмяркуем уразьлівасць жанчын – санітарак і медсясцёр, настаўніц і маці з дзецьмі – пад час каранавірусу.

Наталька Мотуз, членка Рады БАПЖ – Беларускай арганізацыі працоўных жанчын.

18:00 “Каранавірус: медыягігіена і пабочныя эфекты”, Тамара Мацкевіч.

Падчас лекцыі можна будзе даведацца, як не паддавацца паніцы праз чытанне фэйкавых навінаў, атрымаць парады па павелічэнні медыяграматнасці. Каранавірус сыходзіць, а фэйкі застаюцца.

Тамара Мацкевіч – медыяэкспертка, намесніца старшыні Таварыства беларускай школы, рэдактарка партала nastaunik.info.

19:00 “2020: назад да межаў і ксенафобіі”, Валдзіс Фугаш.

Падчас лекцыі Валдзіс падзеліцца інфармацыяй аб тым, як падзеі першых месяцаў 2020 году агалілі нецярпімасьць у катэгорыі межаў і нацыяў, а таксама пра магчымыя небясьпечныя наступствы гэтага.

Валдзіс Фугаш - праваабаронца з каманды Human Constanta, займаецца пытаньнямі правоў чалавека, культуры міра, асаблівы фокус на перасячэньні тэмаў міграцыі і/ці спорта і правоў чалавека.

20:00 “Адказны і экалагічны турызм у свеце і ў Беларусі”, Маша Гуліна.

Што такое адказны турызм, якія ёсць прыклады ўдалых экатурыстычных праектаў у свеце, які патэнцыял экатурызма ў Беларусі і ці можна падарожнічаць так, каб нікому і нічому не нашкодзіць?

Маша Гуліна, рэдактарка анлайн-часопіса пра падарожжы 34travel 34travel.me і сайта прыродаахоўчай арганізацыі «Багна» bahna.land.

личность
общество