4 падзеі да Дня роднай мовы (14+)
19 февраля 2020
ВХОД: бесплатно.
СПРАВКИ: тут.
Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае ў 2000 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная мэта гэтага свята – захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
- 19 лютага. Круглы стол “Роля мастацкага перакладу ў міжкультурным дыялогу”
У рамках круглага стала адбудзецца прэзентацыя кнігі на беларускай мове „Update” (аўтары: Сафія Ворса (Беларусь), Лара Продан (ЗША), Зоя Падліпская (Беларусь) і Вікторыя Левіна (Ізраіль)).
Зборнік прозы «Update» – міжнародны кніжны праект, які супольна рэалізуюць пісьменніцы Беларусі, ЗША і Ізраіля. Пісьменніцы замежжа Вікторыя Левіна і Лара Продан атрымалі магчымасць упершыню быць пачутымі беларускамоўным чытачом, а нашы сучасныя аўтары з Мінска Зоя Падліпская і Сафія Ворса – далучыцца да гэтага сумоўя.
Дзе: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).
- 20 лютага, 14:30. Прэзентацыя тэматычнага слоўніка “Плытніцтва”
Слоўнік адлюстроўвае абазначальныя сродкі, звязаныя з такім адметным старажытным заняткам беларусаў, як плытніцтва.
У працу ўключана архіўная лексіка, што збіралася пераважна ў 60-я ‒ 70-я гады ХХ ст., а таксама словы, якія публікаваліся як самастойныя тэматычныя падборкі па плытагонстве ці ў якасці рэестравых адзінак у складзе лексіконаў у розных дыялекталагічных, а таксама ў асобных этнаграфічных і іншых выданнях.
Лексікаграфічны даведнік аб’ядноўвае неаднародны слоўны матэрыял. Яго архіўная частка запісвалася пераважна ад асоб, якія самі яшчэ займаліся плытагонствам, але плытніцтва як асаблівы адыходны промысел ужо амаль не існавала.
Дзе: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа (вул. Сурганава, 15).
- 20 лютага, 18:30. Сустрэча з аўтарамі “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы"
Аўтарскі калектыў вылучаны да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
Дзе: магазін “Акадэмкніга” (праспект Незалежнасці, 72).
- 21 лютага. Прэс-канферэнцыя ў Доме прэсы
Прэс-канферэнцыя ў Доме прэсы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы (прымаюць удзел дырэкцыя і супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства).
Дзе: Дом Прэсы (вуліца Багдана Хмяльніцкага, 10а).