Мастер-класс

Беларуская мужчынская спеўная культура (12+)

10 ноября 2017

Арт-сядзiба

Минск, пр. Машерова, 18

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: тут.

РЕГИСТРАЦИЯ: тут.

У межах праекта "Tradycyja" і выдання першага СD "Мужчынская традыцыя спеву" запрашаем усіх жадаючых на бясплатныя лекцыі і майстар-класы! Першая сустрэча адбудзецца 10 лістапада а 19.00

Праводзіць выкладчыца, этнограф Ірына Мазюк

З фільмаў Зінаіды Мажэйка і радыёперадач “Галасы стагоддзяў” у савецкія часы можна было даведацца, што ў нашага народа ёсць унікальная спадчына – мужчынская спеўная традыцыя. На вялікі жаль, вельмі мала ўзораў было зафіксавана на аудыёстужкі (і яшчэ меней – на відэо) тады, калі спевакі былі ледзь не ў кожнай вёсцы. У адным з архіваў на вокладцы заместа прозвішчаў – пазнака “поют колхозніки”. Пры гэтым, выканальніцкая культура многіх з іх можа быць высока ацэнена ў агульначалавечым гледзішчы. 

Заўважыўшы ў экспедыцыях, што мужчынскі спеў у нечым адрозніваецца ад жаночага, Ірына Мазюк, пачынаючы з 1998 года, адшуквала апошніх спевакоў, каб раскрыць “сакрэты” іх майстэрства. Адмысловыя прыёмы гучання, тэмбровая аснова спалучэння галасоў, інтанацыйная імправізацыя, таямніцы песенных сюжэтаў – прапануецца ілюстраваная лекцыя пра дасягальныя складнікі культуры мужчынскага спеву, разам з тым, майстар-клас па мужчынскім традыцыйным песням.

культура
общество
город