Полезные подборки
CityDog.io

Нарэшце пачаўся кінафестываль «Паўночнае ззянне»: тут падрабязны гайд і тлумачэнне, чаму вам абавязкова трэба ўсё паглядзець

Нарэшце пачаўся кінафестываль «Паўночнае ззянне»: тут падрабязны гайд і тлумачэнне, чаму вам абавязкова ...
Кінафестываль «Паўночнае ззянне» сёлета пройдзе пад слоганам «Як дома» з 20 па 30 лістапада ў гібрыдным фармаце: бясплатна online, а таксама па квітках offline ў Вільні і Таліне. На фэсце можна паглядзець 29 фільмаў, сярод якіх 15 са Скандынавіі і Балтыі, 3 фільмы спецыяльнай праграмы «Ukraine mon amour», а таксама 11 беларускіх незалежных фільмаў конкурснай праграмы.

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» сёлета пройдзе пад слоганам «Як дома» з 20 па 30 лістапада ў гібрыдным фармаце: бясплатна online, а таксама па квітках offline ў Вільні і Таліне. На фэсце можна паглядзець 29 фільмаў, сярод якіх 15 са Скандынавіі і Балтыі, 3 фільмы спецыяльнай праграмы «Ukraine mon amour», а таксама 11 беларускіх незалежных фільмаў конкурснай праграмы.

Самае галоўнае – як глядзець фільмы (памятайце: толькі да 30 лістапада)

Усе фільмы будуць даступныя на online-платформе кінафестывалю для прагляду бясплатна, за невялікім выключэннем: з меркаванняў бяспекі фільмы «Калі кветкі не маўчаць» і «Край свету» даступныя толькі offline ў Таліне і Вільні.

Важная навіна гэтага года: карыстальнікі IOS унутры Беларусі змогуць глядзець фільмы online-праграмы «Паўночнага ззяння» не толькі з камп’ютара, але і са свайго айфона або планшэта.

Каб паглядзець фільмы, трэба зарэгістравацца.

Што будзе ў міжнароднай праграме

У 2022 годзе кінафестываль адкрые пранікнёная дакументальная драма з Ісландыі «Уздымі планку», а закрые гісторыя сталення трох школьніц «Дзяўчаты, дзяўчаты». Усяго ў міжнародную праграму ўвайшлі 15 ігравых і дакументальных фільмаў са Швецыі, Даніі, Нарвегіі, Фінляндыі, Ісландыі, Эстоніі, Літвы і Латвіі.

У праграме таксама захапляльны палітычны трылер «Прэзідэнт» (Данія, ЗША, Нарвегія) аб барацьбе Зімбабвэ за дэмакратыю, спрадзюсаваны галівудскімі зоркамі Дэні Гловерам («Смяротная зброя») і Тандзівэ Ньютан («Свет Дзікага Захаду»).

Эстонскі «Уку» — хроніка жыцця і прыгод андэграўнднага музыкі Уку Куута і яго маці і творчай партнёркі Мар’ю Куут.

Кiнакомікс-драмедзi «Дзіцёнак-ніндзя» пра непажаданую цяжарнасць і прымусовае сталенне.

11 незалежных фільмаў у беларускім конкурсе

У беларускую праграму фэсту ўвайшлі 11 фільмаў. Сярод канкурсантаў ёсць прызёры найбуйнейшых кінафестываляў свету (напрыклад, «Дапаможнік» Паўла Мажара стаў лаўрэатам IDFA, «Спатканне ў Мінску» Мікіты Лаўрэцкага атрымаў прыз Doclisboa, фільм «Мара» Сашы Кулак — удзельнічаў у галоўным конкурсе Ратэрдамскага кінафестывалю, а «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы — перамог у дакументальным конкурсе Варшаўскага кінафестывалю).

Ёсць і такія доўгачаканыя беларускія прэм’еры як «Domum» рэжысёра Максіма Сірага, які больш вядомы шырокай публіцы па кліпах для музычных гуртоў: «Ляпіс Трубяцкой», J:morse, «Без билета».

На працягу кінафестывалю фільмы беларускай праграмы будзе аглядаць міжнароднае журы, яны абяруць пераможцу беларускага конкурсу. У склад журы ўвайшлі рэжысёр і сцэнарыст Сакарыс Стора (Фарэрскія астравы), прадзюсарка Наталля Лібэт (Украіна), акторка, пісьменніца і рэжысёрка Памела Тола (Фінляндыя).

11 online і offline івэнтаў

Сярод 11 цікавых і нетрывіяльных івэнтаў:

  • online-гутарка «Змагайся як дзяўчо» з зоркай беларускага баскетбола Кацярынай Сныцінай,
  • дыскусія «Як дома. Выклікі эміграцыі», якая збярэ рэжысёраў беларускага незалежнага кіно, каб паразважаць пра шлях беларускага кіно,
  • дыскусія «Ніндзя, які разбівае стэрэатыпы», у якой прымуць удзел рэжысёрка Інгвіль Свэ Фліке і выканаўца галоўнай ролі, акторка Крысцін Куят Торп нарвежскага фільма «Дзіцёнак-ніндзя»; мадэраваць гутарку будзе нарвежскі акцёр і мастацкі кіраўнік талінскага тэатра Vaba Lava Харальд Томпсан Розэнстром.

Гібрыдны фармат & Падтрымка PÖFF (Талін) і Skalvija (Вільнюс)

Упершыню «Ззянне» праходзіць у гібрыдным фармаце: адначасова online, і offline у ​​Таліне і Вільнюсе.

Пасля рэгістрацыі глядзець online фільмы «Паўночнага ззяння» можна з 20 па 30 лістапада, яны будуць даступныя 24 гадзіны згодна з раскладам.

Паказы фільмаў беларускіх рэжысёраў («Калі кветкі не маўчаць», «Мара») і спецыяльная панэльная дыскусія «Як дома» пройдуць у Таліне дзякуючы калабарацыі «Паўночнага Ззяння» з Талінскім кінафестывалем «Цёмныя ночы».

У Вільнюсе адбудуцца паказы фільмаў «Край света», «Shirey Mara» і «Мара» пры падтрымцы кінатэатра Skalvija.

Спецыяльная праграма «Ukraine mon amour»

Праграма «Ukraine mon amour» прысвячаецца Украіне і яе барацьбе за мір і свабоду. У праграму ўвайшлі тры дакументальныя ўкраінскія фільмы, якія былі зроблены ў капрадукцыі з Нардычнымі і Балтыйскімі краінамі. Фільмы распавядаюць пра ваенныя падзеі ва Украіне з розных ракурсаў, у тым ліку пра тое — як гэта, калі ў цябе дома ідзе вайна. Гэта пераклікаецца са слоганам «Ззяння»-2022: як дома.

У спецыяльную праграму «Ukraine mon amour» увайшлі: «Гэты дождж ніколі не скончыцца» украінскай рэжысёркі Аліны Горлавай, «Звонку» украінскай рэжысёркі Вольгі Журбы, «Дом з аскепкаў» дацкага рэжысёра Сымона Лерэнг Вільмонта.

Падтрымайце кінафестываль «Паўночнае ззянне» і яго далейшае развіццё данатам. Сачыце за навінамі ў нашых сацыяльных сетках FB, Instagram, Telegram.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter