Люди, истории
CityDog.io

Беларус папрасіў палякаў пасядзець на двухногай табурэтцы – вось што з гэтага атрымалася

Беларус папрасіў палякаў пасядзець на двухногай табурэтцы – вось што з гэтага атрымалася
Да 2 лістапада на цэнтральнай плошчы Любліна Plac Litewski можна паглядзець выставу беларускага фатографа Змітра Вайноўскага. Асноўная ідэя яе – паказаць, як адчуваюць сябе эмігранты ў чужой краіне.

Да 2 лістапада на цэнтральнай плошчы Любліна Plac Litewski можна паглядзець выставу беларускага фатографа Змітра Вайноўскага. Асноўная ідэя яе – паказаць, як адчуваюць сябе эмігранты ў чужой краіне.

Выстава «На нашым месцы» – гэта фотапраект мінчаніна Змітра Вайноўскага. Аўтар запрашаў люблінцаў пасядзець на зэдліку (табурэце) без адной нагі. Гэта стала метафарай складанага становішча ўсіх эмігрантаў, якія сутыкаюцца са шматлікімі праблемамі ў новай краіне.

Як піша Вайноўскі ў апісанні да праекта, «На нашым месцы» – запрашэнне люблінцам літаральна адчуць сябе на месцы ўцекачоў у чужой краіне, паспрабаваць знайсці раўнавагу на нязручным хісткім зэдліку без адной нагі.

Фотаздымкі, па словах Змітра Вайноўскага, накіраваны ў першую чаргу не на эмігрантаў, а на мясцовых палякаў.

Вайноўскі адзначае, што гэта камунікацыйны праект «на падумаць». Асноўнае ў выставе – не аўтар, а людзі, якія прымалі ўдзел у яе стварэнні.

– Калі я прапаноўваў палякам пасядзець на такім зэдліку, то заўважаў розныя рэакцыі: некаторыя людзі амаль прафесійна садзіліся на няўстойлівы табурэт, быццам для іх не мае ніякага значэння, наколькі гэта можа быць цяжка. Таксама я бачыў і тых, хто змагаўся за захаванне раўнавагі.

Метафара з зэдлікам з’явілася ў фатографа выпадкова. Вайноўскі ўспамінае, што фразу «калі ласка, сядайце» чуюць людзі ў іміграцыйным офісе. Крэсла, якое хістаецца, быццам паказвае, у якім нязручным становішчы зараз знаходзяцца ўсе эмігранты.

Як падкрэслівае Вайноўскі, за два гады дзясяткі, калі не сотні тысяч беларусаў былі вымушаны эміграваць і пераехалі ў Польшчу. У лютым 2022-га, пасля нападу Расіі на Украіну, хваля мігрантаў з Беларусі папоўнілася мільёнамі ўкраінцаў. Без падтрымкі мясцовых жыхароў, якія спачуваюць бежанцам, было б немагчыма справіцца з усімі шматлікімі праблемамі.

На фота Гжэгаж Кандрасюк. Ён працуе лектарам, рэдактарам і тэатральным крытыкам.

На

На фота Аляксандра Зінчук, галоўная рэдактарка часопіса Kultura Enter.

Вайноўскі кажа, што дужа ўдзячны ўсім жыхарам Любліна за тое, што яны робяць для ўцекачоў: «Я шчаслівы, што сустрэў людзей, якія шчыра клапоцяцца пра менш прывілеяваных – менш прывілеяваных, але ўсё яшчэ поўных рашучасці рухацца наперад».

Поўную версію праекта можна паглядзець на афіцыйнай старонцы ў Facebook.

#Беларусь #Польша
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter