Беларускія прыхільнікі «Гульні тронаў» могуць глядзець новыя серыі апошняга сезона на роднай мове практычна адразу ж пасля іх сусветнай прэм’еры.
Першыя дзве серыі заключнага сезона самага папулярнага серыяла ў жанры фэнтэзі за ўсю гісторыю тэлебачання ўжо можна знайсці на платформе ў раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску». Астатнія эпізоды будуць з’яўляцца ў беларускай агучцы праз 72 гадзіны пасля афіцыйнага рэлізу.
Сачыць за перапетыямі барацьбы прэтэндэнтаў на трон Сямі каралеўстваў карыстальнікі відэасэрвісу VOKA змогуць у рамках падпіскі на пакет «Амедыятэка». Новыя серыі восьмага сезона «Гульні тронаў» выходзяць раз на тыдзень па панядзелках – адначасова з сусветнай прэм’ерай.