Сёння Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду з актывам Мінска. Там ён зрабіў некалькі цікавых заяў.
1. Пластык – вэк з Беларусі!
Трэба паступова адмаўляцца ад выкарыстання пластыкавай тары, якая наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю. Пачаць трэба з бутэлек для вады.
2. Самакатам і роварам – так!
Мінск стаў горадам для машын, колькасць аўтамабілістаў ужо пачынае зашкальваць. Экалогія кепская. Таму трэба думаць пра бяспеку дзяцей і дарослых.
“Трэба вяртаць горад людзям. Ён павінен быць зручным для перамяшчэння перш за ўсё на грамадскім транспарце, электрасамакатах, роварах”, – падкрэсліў Лукашэнка.
3. Дайце людзям нармальныя зніжкі на сэйлах!
Каб мы трацілі грошы не ў Еўропе, а ў Мінску. Бо па-ранейшаму рэальных зніжак у гандлёвых аб’ектах Мінска няма альбо яны сімвалічныя, заявіў Лукашэнка.
4. Мінск мусіць быць “разумным горадам”!
Лукашэнка даручыў распрацаваць канцэпцыю развіцця Мінска як “разумнага горада” прынамсі на пяцігадовую перспектыву.
5. Пра тое, каб ушчыльняць паркі і скверы, забыць!
Развіццё, у тым ліку будаўнічае, мусіць адбывацца праз засваенне вытворчых тэрыторый. Але не зялёных зон: праз тое, што іх становіцца мала, Мінск задыхаецца.