Новости За день
CityDog.io

Хочаце паплакаць у кіно? Вам сюды!

Хочаце паплакаць у кіно? Вам сюды!
У наступны аўторак, 2 ліпеня, у Міжнародны дзень сабак у прасторы Оk16 пакажуць фільм “Хаціка” на беларускай мове. 5–7 ліпеня фільм у беларускай агучцы пакажуць у кінатэатрах Мінска.

У наступны аўторак, 2 ліпеня, у Міжнародны дзень сабак у прасторы Оk16 пакажуць фільм “Хаціка” на беларускай мове. 5–7 ліпеня фільм у беларускай агучцы пакажуць у кінатэатрах Мінска.

У Міжнародны дзень сабак праект “Беларускія ўікэнды” прадставіць мінчанам прэм’еру фільма “Хаціка”. На паказ можна будзе прыйсці разам з чатырохногімі сябрамі.

Фільм “Хаціка” (2008) заснаваны на рэальных падзеях з жыцця адной японскай сям’і. Прафесар Уілсан падабраў сабаку пароды акіта-іну, калі той быў яшчэ шчанюком. Паміж жывёлай і чалавекам завязалася сяброўства – настолькі моцнае, што Хаціка кожную раніцу праводзіў гаспадара на чыгуначную станцыю, калі ён адпраўляўся на працу, і цярпліва чакаў яго вяртання. Аднойчы прафесар не вярнуўся. Але сабака яшчэ цэлых дзевяць гадоў прыходзіў на вакзал у спадзяванні яго сустрэць.

Паказ адбудзецца 2 ліпеня на вялікім экране культурнай прасторы Оk16 (Кастрычніцкая, 16). Збор гасцей з 18:30. Пачатак паказу ў 19:30. Сеанс бясплатны, але з абмежаванай колькасцю месцаў. Каб трапіць на паказ, трэба прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

Пасля спецыяльнай прэм’еры фільм з’явіцца ў пракаце: стужку пакажуць 5, 6 і 7 ліпеня ў мінскіх кінатэатрах “Масква” і velcom cinema.

 

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter