Мінчук Сяргей Казлоўскі на тым тыдні размясціў фота з Токіа – аказваецца, у адным з цэнтральных гандлёвых цэнтраў працуе фірмовая крама беларускіх цацак “Палессе”.
Мяркуючы па японамоўным сайце, крама “Палессе” працуе ў такійскім гандлёвым цэнтры VenusFort два гады. Асартымент там такі, што пазайздросцяць нават мінскія бацькі!



Зрэшты, самае цікавае – гэта нават не крама, а промавідэа, якое беларусы пераклалі на японскую.
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: polesie.jp.