Новости За день
CityDog.io

15 еўрапейскіх моў і нават ідыш: у чацвер у Мінску пройдзе speak dating

15 еўрапейскіх моў і нават ідыш: у чацвер у Мінску пройдзе speak dating
Пасольства Германіі разам з Інстытутам Гётэ падрыхтавалі нечаканы івэнт: у бліжэйшы чацвер, 26 верасня, вас запрашаюць на бясплатную сустрэчу з носьбітамі 15 еўрапейскіх моў у фармаце speak dating.

Пасольства Германіі разам з Інстытутам Гётэ падрыхтавалі нечаканы івэнт: у бліжэйшы чацвер, 26 верасня, вас запрашаюць на бясплатную сустрэчу з носьбітамі 15 еўрапейскіх моў у фармаце speak dating.

Спікдэйтынг: гэта як?

Speak dating (ад англ. speak – размаўляць і datе – спатканне) пайшоў ад вядомых хуткіх спатканняў speed dating, дзе за невялікі прамежак часу можна пазнаёміцца з дзясяткам людзей.

Ад спіддэйтынгу ў спікдэйтынгу захаваўся фармат кароткай размовы. Аднаго вечара хопіць, каб сустрэцца і пагутарыць з шэрагам незнаёмцаў. У выпадку спікдэйтынгу за некалькі хвілін трэба ацаніць не асобу, а мілагучнасць іншаземнай гаворкі.

Прадстаўнікі розных еўрапейскіх краін сам-насам прэзентуюць наведвальнікам сваю мову ды адкажуць на ўсе пытанні. У выніку – і практыка маўлення, і новы досвед.

Куды прыходзіць?

Speak dating чакае наведвальнікаў 26 верасня а 16-й гадзіне ў Нацыяналцы. На сустрэчу з мінчанамі прыйдуць нэйтыў-спікеры 15 еўрапейскіх моў.

А аматары ўсяго незвычайнага змогуць пагутарыць на мове жэстаў ці на ідышы.

Усё гэта робіцца ў рамках Еўрапейскага дня моў і Тыдня Германіі

Святкаванне Еўрапейскага дня моў – толькі частка вялікага спіса актыўнасцей пасольства Германіі. Дыпламаты ўжо 16 гадоў ладзяць у Мінску Тыдні Германіі. Кожную восень яны рыхтуюць багатую праграмувось тут сёлетняя.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter