Фота: скрын Slovy.games.

Круцей за Wordle ці Spelling Bee. Тут запусцілі сайт са слоўнымі гульнямі на беларускай мове

Фота: скрын Slovy.games.

У інтэрнэце запусцілі сайт Slovy.games, які аб’яднаў папулярныя інтэрактыўныя гульні на беларускай мове. Ужо даступныя папулярная гульня на сэнсавую блізкасць «Побач» і новая галаваломка з літарамі «Валошка». Гуляць у іх можна бясплатна, без рэгістрацыі і рэкламы наўпрост праз браўзер.

мы здесь
Сэрвіс Slovy.games.

Першая старонка сэрвісу Slovy.games. Скрын: распрацоўшчыкі гульні.

Як расказвае аўтар пляцоўкі Алесь Дробыш, Slovy абнаўляюцца штодня. Аўтар прызнаецца, што вельмі любіць слоўныя гульні і даўно чакаў з’яўлення падобнага беларускамоўнага праекта. Не дачакаўшыся ініцыятывы ад іншых, Алесь вырашыў стварыць пляцоўку самастойна. Першую і асноўную частку рэсурсу – гульню «Побач» – ён распрацаваў усяго за тыдзень разам са сваёй жонкай, якая і цяпер штодня тэсціруе абнаўленні і дапамагае парадамі.

Цяпер на партале даступныя дзве гульні

Першая – гэта «Валошка», дзе з сямі прапанаваных літар трэба скласці як мага больш беларускіх слоў даўжынёй ад чатырох літар, прычым адна з літар з’яўляецца абавязковай.

Другая – гульня «Побач», у якой трэба адгадаць сакрэтнае слова дня. Камп’ютар падказвае кірунак пошуку не праз супадзенне літар, а праз сэнсавую блізкасць: адмысловы алгарытм аналізуе беларускія тэксты і паказвае, наколькі блізка ваш варыянт па сэнсе знаходзіцца да патрэбнага адказу.

Гэта як беларускамоўная Wordle, але сур’ёзней

Многія карыстальнікі шукаюць аналогіі з культавай гульнёй Wordle, якая мае лакальных беларускіх клонаў. Аднак Алесь Дробыш адзначае, што іншых сур’ёзных моўных гульняў на беларускім рынку практычна не было. Яго праект арыентаваны на іншыя сусветныя фарматы: калі «Валошка» нагадвае папулярную Spelling Bee, то «Побач» створана па матывах вядомай англамоўнай гульні Semantle.

У планах распрацоўшчыка – паступовае пашырэнне сайта Slovy.games і дадаванне новых беларускамоўных галаваломак.

– Мы хочам стварыць для беларусаў вялікі і якасны гульнявы партал па аналогіі з раздзелам слоўных гульняў у газеце New York Times, – расказвае Алесь.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter