Пашыраны спіс дакументаў, якія беларусы могуць прад’явіць у памежнай зоне. Пра гэта паведаміў Памежны камітэт.
Беларусы, якія знаходзяцца ў памежнай зоне, цяпер змогуць прад’яўляць не толькі пашпарт, каб пацвердзіць сваю асобу. Гэта можа быць ваенны білет, вадзіцельскае ці службовае пасведчанне.
Замежнікі без пропускаў змогуць перамяшчацца транзітам праз памежную зону ў санаторыі, дамы адпачынку, наведваць аб’екты прыдарожнага сэрвісу.
Такое спрашчэнне правіл звязана з унесенымі папраўкамі ў некаторыя законы, якія датычацца пытанняў памежнай бяспекі.