Новости За день
CityDog.io

Цяпер школьнікі змогуць наведваць музеі бясплатна. Але ёсць нюанс

Цяпер школьнікі змогуць наведваць музеі бясплатна. Але ёсць нюанс
Днямі было падпісана пагадненне паміж Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам культуры: цяпер школьнікі і навучэнцы каледжаў змогуць далучацца да прыгожага і разумнага раз на месяц.

Днямі было падпісана пагадненне паміж Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам культуры: цяпер школьнікі і навучэнцы каледжаў змогуць далучацца да прыгожага і разумнага раз на месяц.

Калі школьнікам можна будзе хадзіць у музеі бясплатна?

Кожную апошнюю сераду месяца навучэнцы змогуць бясплатна наведваць музеі, паведамляе «Настаўніцкая газета».

То бок любы школьнік можа схадзіць у любы музей?

Хутчэй за ўсё, не: школьнікам можна будзе хадзіць толькі групамі. Прынамсі гэта вынікае са слоў начальніцы ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Ірыны Карповіч. Яна кажа, што асобна ўзяты школьнік не зможа бясплатна трапіць у музей па сваім выбары – будзе неабходны папярэдні запіс ад школы:

– Каб не ства­раць хаосу, з Міністэрствам адукацыі дасягнута дамоўленасць аб папярэднім запісе. Установы адукацыі павінны загадзя на працягу месяца пазваніць у музей, які маюць намер наведаць, і запісацца на пэўны час, – адзначае Карповіч.

 

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter