Вас тут клічуць на Каляды ў Мастацкі музей

Вас тут клічуць на Каляды ў Мастацкі музей
Нацыянальны мастацкі музей 24 снежня запрашае на «Каляды ў Мастацкім».

Нацыянальны мастацкі музей 24 снежня запрашае на «Каляды ў Мастацкім».

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (Леніна, 20).

Калі: cубота, 24 снежня.

Што будзе:

12:00 – Калядны канцэрт «Спеўнай майстэрні Дар’і Зуевай» у выставачных залах «Жаночы Род». Наведаць яго можна па ўваходным білеце ў музей.

15:00 – Інтэрактыўная праграма «Каляднымі сцежкамі» ад Настассі Трафімчык (для дарослых). Колькасць месцаў абмежавана. Папярэдні запіс абавязковы.

15:30 – Майстар-клас па пляценні павукоў з саломкі ад Таццяны Андрыевіч. Колькасць месцаў абмежавана. Папярэдні запіс абавязковы.

16:00 – Інтэрактыўны квэст па гульні Genshin Impact «Каляды ў Манштаце. Сакрэт віна з дзьмухаўцоў». Колькасць месцаў абмежавана. Папярэдні запіс абавязковы.

 

#Беларусь #Минск
поделиться