Новости За день
CityDog.io
1

Кнігарня “Логвінаў” пачала працу на новым месцы (там файна, гляньце)

Кнігарня “Логвінаў” пачала працу на новым месцы (там файна, гляньце)
Кнігарня “Логвінаў” нарэшце пераехала на новае месца і ўжо адчыніла дзверы для аматараў чытання. Знайсці яе можна па адрасе Караля, 22 – тут жа размешчана крама вінтажнай мэблі “Б/Уржуазные ценности”.

Што чакае на новым месцы?

– Мы імкнёмся вярнуць тую атмасферу “чытання”, якая была і на мінулым месцы, – расказаў CityDog.by арт-дырэктар кнігарні Павел Касцюкевіч. – Таму канцэпцыя засталася тая ж: беларуская, польская, крыху расейская літаратура і іншае.

Кошты не змяніліся. Удала і тое, што да нас трэба ісці праз краму-музей “Б/Уржуазные ценности”.

У аўторак у кнігарні ўсталявалі касавы апарат. А ў верасні плануецца ўрачыстае адкрыццё: тут правядуць акцыі і сустрэчы з літаратарамі.

Чаму пераехалі?

Раней кнігарня “Логвінаў” размяшчалася па адрасе пр-т Незалежнасці, 37а. За дзевяць год месца стала народным форумам, куды прыходзілі за кнігамі і ўражаннямі. З’ехаць краме давялося з-за дарагой арэнды.

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Павал Хадзінскі для CityDog.by.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter