Новости За день
CityDog.io

Гэта добра ці кепска? Глядзіце, хто стаў дырэктарам Купалаўскага тэатра

Гэта добра ці кепска? Глядзіце, хто стаў дырэктарам Купалаўскага тэатра
Сёння стала вядома, што новым дырэктарам Купалаўскага тэатра стаў дыпламат Павел Латушка – ці не адзіны публічны чыноўнік, які заўжды размаўляе па-беларуску.

Сёння стала вядома, што новым дырэктарам Купалаўскага тэатра стаў дыпламат Павел Латушка – ці не адзіны публічны чыноўнік, які заўжды размаўляе па-беларуску.

Сёння ў фэйсбук-акаўнце тэатра з’явіўся здымак, на якім Павел Латушка разам з мастацкім кіраўніком Купалаўскага Мікалаем Пінігіным ідуць ля тэатра. “Здагадайцеся, якія справы прывялі гэтых сур’ёзных людзей мастацтва ў тэатр”, – напісана пад фота.

Чаму гэта кепская навіна

Павел Латушка, які да апошняга працаваў спачатку ў міністэрстве замежных спраў, пасля ўзначальваў міністэрства культуры і апошнія гады працаваў амбасадарам Беларусі ў Францыі, – ці не адзіны чыноўнік, які размаўляе выключна па-беларуску.

Да таго ж Латушка вядомы сваімі ліберальнымі поглядамі.

Такім чынам, у беларускім палітычным істэблішменце на аднаго беларускамоўнага чыноўніка стане менш. І гэта, безумоўна, кепска.

Чаму гэта добрая навіна

Бо Латушка вядомы як добры культурны менеджар, і яго прызначэнне пойдзе на карысць найлепшаму тэатру Беларусі.

Таму мы віншуем і калектыў тэатра, і спадара Паўла з новым прызначэннем!

 

Фота: facebook.com/kupalauski.by

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter