Новости За день
CityDog.io

Адкрываецца “Дзіцячы клуб”: тут будуць вучыць дзетак беларускай мове

Адкрываецца “Дзіцячы клуб”: тут будуць вучыць дзетак беларускай мове
У Мінску распачынае дзейнасць #ДзіцячыКлюб – гэта серыя развівальна-забаўляльных заняткаў для дзетак ад 3 да 12 гадоў. Пра ініцыятыву паведаміла пляцоўка “Арт Сядзіба” ў сваім фэйсбуку.

У Мінску распачынае дзейнасць #ДзіцячыКлюб – гэта серыя развівальна-забаўляльных заняткаў для дзетак ад 3 да 12 гадоў. Пра ініцыятыву паведаміла пляцоўка “Арт Сядзіба” ў сваім фэйсбуку.

Што там будзе?

Заняткі будут праходзіць на беларускай мове ў інтэрактыўнай форме з гульнямі, творчымі і тэатральнымі майстар-класамі, навуковымі і гістарычнымі даследаваннямі. Перыядычна на заняткі будуць завітваць беларускія музыкі, паэты і іншыя зоркі. 

Дзе ўсё будзе праходзіць?

Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень у кавярні “Грай” (насупраць бізнес-цэнтра velcom). Кошт аднаго занятка – 20 руб., абанемент на чатыры заняткі – 65 руб. Квіткі можна набыць тут. Кантактны тэлефон: +375 44 769 63 94.

А расклад ужо вядомы?

9 лютага “Прыгожае слова”: з дапамогай гульняў пазнаёмімся з дзеткамі, даведаемся, што значыць іх імя, распавядзём пра сябе, свае характары, намалюем свае асацыяцыі да беларускіх слоў, паўдзельнічаем у трэнінгу-гульні, а таксама паслухаем казку ды абмяркуем, што такое сяброўства.

16 лютага “Беларускі кракадзіл”: згуляем у “Кракадзіла” – пакажам жэстамі пэўны прадмет. Павучымся ўважлівасці і канцэнтрацыі на кароценькіх гісторыях. Паспрабуем адчуць сябе жывёлкамі. Намалюем любімую істоту. Зробім тэатральныя эцюды пра жывёлак.

23 лютага “Разумею эмоцыі”. Адкуль з’яўляюцца і як праяўляюцца эмоцыі? Як іх разумець? Пакажам мімікай і намалюем сваю эмоцыю ў дадзены момант. Пагуляем і паробім тэатральныя эцюды, прысвечаныя эмоцыям і станам чалавека. 

2 сакавіка “Гісторыя фарбы”. Згуляем у “Жэст” на развіццё памяці і маторыкі, даведаемся, чым малявалі раней, адкуль пачыналіся колеры, з чаго раней рабілі фарбы. Навучымся маляваць адным колерам. Пазаймаемся тэматычнымі тэатральнымі эцюдамі.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter