Новости За день
CityDog.io

Стала вядома, колькі заплацілі Стывену Кінгу за пераклад яго кнігі на беларускую мову

Стала вядома, колькі заплацілі Стывену Кінгу за пераклад яго кнігі на беларускую мову
Выдавец Андрэй Янушкевіч у чарговым выпуску YouTube-канала «Жыццё-маліна» расказаў, колькі заплаціў за права выдаваць бестселер караля жахаў Стывена Кінга на беларускай мове.

Выдавец Андрэй Янушкевіч у чарговым выпуску YouTube-канала «Жыццё-маліна» расказаў, колькі заплаціў за права выдаваць бестселер караля жахаў Стывена Кінга на беларускай мове.

У красавіку 2023 года стала вядома, што выдавецтва «Янушкевіч», якое вымушана было пераехаць у Польшчу, заключыла кантракт з амерыканскім пісьменнікам Стывенам Кінгам на выданне яго класічнага рамана «Ззянне» (1977) па-беларуску.

А ў суботу ў чарговым выпуску YouTube-канала «Жыццё-маліна» Андрэй Янушкевіч расказаў, колькі заплаціў агентам Кінга: «Прыстойны аўтамабіль можна было б купіць. Гэта калі лічыць ўвесь працэс, а не толькі выкуп правоў».

На ўдакладняльнае пытанне вядоўцы: «Гэта 10–15 тысяч, такі парадак?» – выдавец адказаў: «Ну, нават, напэўна, і больш».

Раман «Ззянне» плануецца выдаць па-беларуску ў снежні 2023 года ў папяровым, электронным і аўдыяфарматах.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter