Зірніце, якая прыгажосць! Знайшлі для вас цудоўны каляндар у падарунак

Зірніце, якая прыгажосць! Знайшлі для вас цудоўны каляндар у падарунак
Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла каляндар на 2023 год: Вікторыя Багдановіч намалявала зборнік «Касцюм як душа», дзе кожны месяц можна вывучаць адметнасці беларускага народнага строя.

Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла каляндар на 2023 год: Вікторыя Багдановіч намалявала зборнік «Касцюм як душа», дзе кожны месяц можна вывучаць адметнасці беларускага народнага строя.









Малюнкі, якія ўвайшлі ў каляндар, створаны падчас экспедыцыі мастачкі па Палессі і іншых месцах Беларусі. Усе ілюстрацыі выкананы ў стылі абстракцыі алоўкам, але дэталёва перадаюць асаблівасці народнага строя пэўнай мясцовасці.

Каштуе такая прыгажосць 25 рублёў. Прэзентацыя календара адбудзецца ў «Акадэмкнізе» 9 снежня ў 17:00, тут можна будзе асабіста пазнаёміцца з мастачкай і набыць артэфакт. Зрэшты ўжо зараз можна перадзамовіць яго на сайце выдавецтва.

ДАРЭЧЫ: вось ячшэ адзін каляндар ад выдавецтва «Тэхналогія» для тых, кто сумуе па родным Мінску. А тут і тут мы расказвалi, якія календары на роднай мове можна будзе купіць на наступны год.

Фота: @bahdanovichh.

#Беларусь
поделиться