Новости За день
CityDog.io

Амаль на кожнай (!) старонцы памылка. Глядзіце, якую кніжку прадаюць у «Акадэмкнізе»

Амаль на кожнай (!) старонцы памылка. Глядзіце, якую кніжку прадаюць у «Акадэмкнізе»
Наш чытач набыў у «Акадэмкнізе» кніжку-размалёўку ў падарунак. І калі прыйшоў дахаты, стаў чытаць дзіцячыя вершыкі, то жахнуўся. Недарагая размалёўка для дзяцей малодшага школьнага ўзросту ад гомельскага выдавецтва «Палесдрук» выдадзена накладам 5000 асобнікаў. Колькі там памылак, зірніце самі.

Чытач атрымаў адказ на сваю гісторыю ад дырэктаркі «Акадэмкнігі». Каб зняць з продажу прадукцыю, якая не адпавядае якасці, дастаткова паведаміць пра наяўнасць памылак у кнізе па тэлефоне. Кнігарня ў такім выпадку павінна абавязкова праверыць усю партыю, зняць з продажу гэты тавар і паведаміць у выдавецтва пра памылкі. Таксама кнігарня праверыць іншы тавар гэтага выдавецтва.

Бракаваны тавар пакупнік мае права вярнуць у краму цягам двух гадоў.

«Лоўка» – яўны русізм, але замацаваны акадэмічным слоўнікам беларускай мовы. Таму будзем лічыць гэта проста стылістычнай памылкай.

«Пятачок» – таксама русізм, але замацаваны акадэмічным слоўнікам беларускай мовы. Таму будзем лічыць гэта проста стылістычнай памылкай.

У гэтым выпадку лепш было б выкарыстаць Ў (У нескладовае): так не збіваецца рытм, а слова «ўсім» стаіць пасля галоснай. Адпаведна правілу, літара Ў (У нескладовае) не можа быць вялікай толькі на пачатку ўласных імён і назваў.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter