“Арт-Сядзіба” разам з кавярняй “Грай” арганізуе серыю “Арт-лекцый”. Спікерамі тут будуць арт-менеджэры, дзеячы культуры і журналісты.
Пра што будуць лекцыі
- як арганізаваць канцэрт, вялікі фестываль,
- пра таямніцы акцёрскай працы,
- як паставіць спектакль і зняць кіно,
- як выдаць уласную кнігу,
- як добра паводзіць сябе на сцэне,
- як здымаць якасныя кліпы,
- як правільна асвятляць арт-івэнты.
Прыём заявак будзе ажыццяўляцца па тэматычных лекцыях асобна, таму можна выбраць тое, што вам найбольш цікава.
А ёсць расклад лекцый?
Так, на бліжэйшыя месяцы расклад лекцый такі:
17 лютага – лекцыя Андрэя Курэйчыка “Глядацкае кіно. Як выратаваць беларускі кінематограф” (удзельнічаць)
3 сакавіка – лекцыя Аляксандра Кісялёва “Канцэртныя фотарэпартажы” (удзельнічаць)
17 сакавіка – лекцыя Франака Вячоркі пра сацыяльныя сеткі і digital-прафесіі будучыні (удзельнічаць).