У Мінску стартуюць “Арт-лекцыі”. Чаму там будуць вучыць?

У Мінску стартуюць “Арт-лекцыі”. Чаму там будуць вучыць?
“Арт-Сядзіба” разам з кавярняй “Грай” арганізуе серыю “Арт-лекцый”. Спікерамі тут будуць арт-менеджэры, дзеячы культуры і журналісты.

“Арт-Сядзіба” разам з кавярняй “Грай” арганізуе серыю “Арт-лекцый”. Спікерамі тут будуць арт-менеджэры, дзеячы культуры і журналісты.

Пра што будуць лекцыі

  • як арганізаваць канцэрт, вялікі фестываль, 
  • пра таямніцы акцёрскай працы,
  • як паставіць спектакль і зняць кіно, 
  • як выдаць уласную кнігу,
  • як добра паводзіць сябе на сцэне, 
  • як здымаць якасныя кліпы,
  • як правільна асвятляць арт-івэнты.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца па тэматычных лекцыях асобна, таму можна выбраць тое, што вам найбольш цікава. 

А ёсць расклад лекцый?

Так, на бліжэйшыя месяцы расклад лекцый такі:

17 лютага – лекцыя Андрэя Курэйчыка “Глядацкае кіно. Як выратаваць беларускі кінематограф” (удзельнічаць)

3 сакавіка – лекцыя Аляксандра Кісялёва “Канцэртныя фотарэпартажы” (удзельнічаць)

17 сакавіка – лекцыя Франака Вячоркі пра сацыяльныя сеткі і digital-прафесіі будучыні (удзельнічаць).

поделиться