Знакамітую камедыю «Адзін дома» пакажуць па-беларуску (ёй сёлета 30 гадоў!)

Знакамітую камедыю «Адзін дома» пакажуць па-беларуску (ёй сёлета 30 гадоў!)
5–7 студзеня ў кінатэатры «Масква» пакажуць старадаўнюю камедыю Home Alone.

5–7 студзеня ў кінатэатры «Масква» пакажуць старадаўнюю камедыю Home Alone.

Сёлета камедыі «Адзін дома» спаўняецца 30 гадоў. І толькі летась яе нарэшце пераклалі на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» ад кампаніі «Кінаконг».

Білеты на сеансы каштуюць ад 7,50 да 8,50 руб. Іх можна набыць у касе кінатэатра і анлайн.

А пакуль паглядзіце трэйлер рэюніяна – ён смешны

поделиться