Тэатральны пікнік – свята адкрыцця 100-га сезона Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы – пачнецца ў 12:00 і скончыцца бліжэй да 23:00. Тут будзе шмат ежы, майстар-класаў, экскурсіі і канцэрт. Уваход вольны.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/09_september/20_18824/33333.jpg)
12:00 – урачыстае адкрыццё свята. Гістарычны фотаздымак трупы тэатра на фоне фасада тэатра.
12:00–23:00 – працуе street-буфет. Там можна пачаставацца аўтарскімі тэатральнымі сэтамі “Ноч на Каляды”, “Чорная панна Нясвіжа”, “Людзі на балоце”, “ЧайКа” і іншымі стравамі.
12:00–13:30 – спецыялістка па этыкеце Аксана Зарэцкая расказвае і паказвае, як паводзіць сябе ў тэатры, якое падбіраць адзенне для паходу на пастаноўку, як карыстацца прыладамі ў тэатральным буфеце.
12:00–16:00 – праходзяць майстар-класы для дзяцей і дарослых, працуюць забаўляльныя пляцоўкі і фотазоны. Можна сфатаграфавацца з сапраўднымі тэатральнымі дэкарацыямі і рэквізітам.
12:00–16:00 – дзейнічае барбер-пляцоўка “Вусы Купалы”. Можна зрабіць сабе вусы як у маладога Янкі Купалы ці іншыя цікавыя вобразы.
12:30–15:30 – праходзяць экскурсіі па тэатральным закуліссі. Вас правядуць па надзвычайных і таямнічых месцах тэатра, куды ніколі не зазірае глядач: бутафорскі, рэквізітарскі, грымёрны і касцюмерны цэхі, арт-фае, партрэтная галерэя і інш. Адмысловы экскурсавод – Андрусь Горват.
13:30–15:00 – праходзіць кастынг акцёраў. Паспаборнічайце за права выступіць на сцэне Купалаўскага! Не трэба быць прафесіяналам: проста выходзьце на сцэну і цягам хвіліны дэманструйце свой талент у вольным фармаце.
16:00–18:00 – канцэрт купалаўцаў. Артысты тэатра выконваюць свае найлепшыя песні са спектакляў “Паўлінка”, “Тэатр Уршулі Радзівіл”, “Местачковае кабарэ”, “Вельтмайстар-акардэон”, “Пінская шляхта”.
16:00–18:00 – працуе грым-пляцоўка “ФэйсАп”. Можна амаладзіцца або састарыцца да непазнавальнасці цягам некалькіх хвілін.
19:00–21:00 – анлайн-трансляцыя ў скверы спектакля “Радзіва “Прудок” паводле кнігі Андруся Горвата. Трансляцыя пастаноўкі ажыццяўляецца пры падтрымцы відэасэрвісу VOKA.
21:00–23:00 – танцы! Святочны канцэрт з удзелам Ягора Забелава, Святланы Бень, гуртоў “Касіяпея” і ili-ili.