Новости За день
CityDog.io

Кінафэст перанеслі, але арганізатары не здаліся: вось што прыдумалі

Кінафэст перанеслі, але арганізатары не здаліся: вось што прыдумалі
Асноўную праграму фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» перанеслі на восень, але з 23 па 30 красавіка (гэта даты, у якія павінен быў адбыцца фестываль) «Паўночнае ззянне» правядзе серыю online-івэнтаў #zzyalive на сваёй старонцы ў Facebook.

Асноўную праграму фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» перанеслі на восень, але з 23 па 30 красавіка (гэта даты, у якія павінен быў адбыцца фестываль) «Паўночнае ззянне» правядзе серыю online-івэнтаў #zzyalive на сваёй старонцы ў Facebook.

Арганізатары заклікаюць вас заставацца дома і сачыць за мерапрыемствамі «Ззяння» анлайн – сёння на старонцы фестывалю ў Facebook пачынаюцца лайв-стрымы.

Што і калі адбудзецца?

23 красавіка (чацвер)

11:00: Сняданак з культурнымі менеджаркамі Вольгай Мжэльскай і Ірынай Лукашэнкай.

Размаўляем пра сітуацыю з культурнымі інстытуцыямі ў Беларусі ў час крызісу, а таксама пра будучыню і прагнозы для культуры пасля пандэміі і акцыю ў падтрымку культурных ініцыятыў «АртПроездной».

24 красавіка (пятніца) 

15:00: Антон Раднянкоў, дырэктар «Цэнтра новых ідэй»: «Яшчэ раз пра будучыню. Што чакае Беларусь і ўвесь свет пасля пандэміі?»

Якую вопратку людзі стануць насіць пасля крызісу, ці стануць менш карыстацца пералётамі, ці звернуцца больш да лакальнай вытворчасці? Ці ставіць пандэмія пад пытанне глабалізацыю?

25 красавіка (субота) 

19:00: Дар’я Жук, рэжысёрка: «Размова каля вады з Дар’яй Жук. Слухаць і чуць».

Пра праекты, над якімі рэжысёрка працуе зараз, як і чаму хочацца расказваць жаночыя гісторыі. А таксама пра феміністычную оптыку, або як Дар’я Жук стала феміністкай.

26 красавіка (нядзеля) 

13:00: Dovilė Butnoriūtė, Head of Film promotion, Lithuanian Film Centre: «Lockdown for film people. Lithuanian experience» (ENG).

27 красавіка (панядзелак) 

15:00: Канстанцін Варабей, менеджар «Майстэрні сацыяльнага кіно»: «Ці паўплываў каранавірус на сітуацыю ў кіно ў Беларусі? Або няма індустрыі – няма праблем?»

28 красавіка (аўторак) 

15:00: Света Гатальская, сузаснавальніца ініцыятыўнай групы, якая працуе над прыняццем у краіне комплекснага закона пра супрацьдзеянне хатняму гвалту, «Маршируй, детка!»: «Новая з’ява ў Беларусі – сітуацыйны актывізм».

29 красавіка (серада) 

11:00: Ранішняя кава з амбасадарамі Уле Тэр’е Харпестадам (амбасадар Нарвегіі ва Украіне і Беларусі) і Хрысцінай Ёханэсан (амбасадарка Швецыі ў Беларусі).

Размаўляем пра досведы лакдаўну і каранціну ў нардычных краінах, як пандэмія паўплывала на жыццё там і на працу амбасад, а таксама пра тое, што нас чакае ў будучыні.

30 красавіка (чацвер) 

21:00: Анлайн-вечарынка закрыцця #zzyalive Special Northern Lights anti-covid mixtape.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter