Брэнд адзення Znivien, які робіць унікальныя прынты з беларускім каларытам, далучыўся да важнага сусветнага руху – «Ружовага кастрычніка», прысвечанага барацьбе з ракам грудзей. І прапануе вам паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі.
«Да 31 кастрычніка мы будзем накіроўваць 10% з продажу кожнага вырабу ў ружовай гаме – цішотак, світшотаў – у фонд па барацьбе з ракам малочнай залозы. Мы верым, што маленькія крокі могуць зрабіць большую розніцу, і мы запрашаем вас да нас далучыцца.
Куды менавіта будуць адпраўлены сабраныя сродкі? Мы з упэўненасцю прытрымліваемся парад і рэкамендацый арганізацыі “Руками трогать”. А таксама зробім справаздачу, куды былі накіраваны сродкі», – пішуць у сацсетках брэнда Znivien.
А тут вы можаце пазнаёміцца з прынтамі:
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Instagram.com.