Выдавецтва «Тэхналогія» абвясціла працоўную суботу (11 лістапада) днём скідак: 20% на прадукцыю выдавецтва і 15% на ўсе астатнія кнігі.
Скідку можна атрымаць пры куплях у краме выдавецтва на Ляўкова, 19 з 10:00 да 19:00, а таксама пры заказах праз сайт.
Што купіць?
Напрыклад, вершаваную азбуку Андрэя Скурко «Хачу ўмець чытаць» (кошт да скідкі – 22,8 руб.) ці яго вершаваны пераклад культавай казкі пра Айбаліта «Добры доктар Будзь-Здароў» (кошт да скідкі – 32 руб.).
.jpg)
.jpg)
Ці файныя кнігі пра беларускага першадрукара Францішка Скарыну: «На што хварэў Скарына» (кошт да скідкі – 8 руб.), «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» (кошт да скідкі – 35 руб.).
.jpg)

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Tn.by.