У мінскім парку 50-годдзя Кастрычніка ўсталявалі незвычайныя «дарожныя знакі» на беларскай мове, заўважылі ў групе «Падарожнічайце па Беларусі» ў Facebook.
Знакі з’явіліся ў парку пасля рэканструцыі, якая ідзе там з лета.
Акрамя арт-аб’ектаў у парку часткова адрамантавалі асфальтаваныя дарожкі, прывялі ў парадак плітачнае пакрыццё, усталявалі 35 новых апор асвятлення, правялі расчыстку парку, нанеслі разметку для веласіпедыстаў.
Рэканструкцыя парку яшчэ працягваецца.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Facebook.com