На месцы мінскага замчышча, дзе зараз знаходзіцца музей «Стары Менск», знайшлі вытанчаную кафлю. Яе здымкам падзяліўся на сваёй старонцы ў Facebook заснавальнік музея Глеб Лабадзенка.
Меркавана кафля датуецца XVII-XVIII стагоддзямі. На ёй можна ўбачыць валошкі, цюльпаны і хмель.
А яшчэ Глеб піша, што наступны тыдзень раскопак – апошні ў гэтым годзе. Таму хто марыў паўдзельнічаць – спяшайцеся! Кантактны тэлефон: +375 29 578 23 75.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Падрабязнасці тут.
Фота: facebook.com.