Ілюстратыўнае фота: Kari Alfonso, Pexels.com.

Хочаце працаваць у журналістыцы? «Журфак па суботах» абвясціў новы набор на бясплатнае навучанне

Ілюстратыўнае фота: Kari Alfonso, Pexels.com.

«Журфак па суботах» запрашае беларусак і беларусаў, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы. Навучанне будзе праходзіць афлайн у Варшаве і Вільнюсе на працягу 10 субот. Падаць заяўку можна да 11 верасня 2026 года.

мы здесь

Што гэта за праграма

«Журфак па суботах» – гэта праграма, падчас якой удзельнікі будуць працаваць з рэальнымі журналісцкімі задачамі, атрымліваць зваротную сувязь ад практыкуючых журналістаў і рэдактараў, а таксама ствараць уласныя матэрыялы пры падтрымцы ментараў.

Ілюстратыўнае фота: арганізатары.

Чаму там навучаць

Праграма падыдзе як тым, хто толькі пачынае свой шлях у журналістыцы, так і тым, хто ўжо працуе ў медыя, але хоча сістэматызаваць свае веды. Таксама далучыцца могуць людзі, якія пасля пераезду хочуць вярнуцца ў прафесію або змяніць сваю ролю ў рэдакцыі.

Навучанне будзе не толькі пра напісанне тэкстаў. Удзельнікі даведаюцца, як працаваць з крыніцамі інфармацыі, як уладкаваны жыццёвы цыкл навіны, дзе шукаць ідэі для матэрыялаў, а таксама як выкарыстоўваць штучны інтэлект у працы журналіста.

Праграму для «Журфака па суботах» распрацавала ўкраінская журналістка, медыяменеджарка і медыякансультантка Каця Гарчынская, якая супрацоўнічае з The Wall Street Journal, The Financial Times і The Kyiv Post.

Як будзе праходзіць навучанне

Удзел у праграме бясплатны. Навучанне будзе праходзіць у Варшаве або Вільнюсе.

У Варшаве заняткі пройдуць з 3 кастрычніка па 5 снежня 2026 года, у Вільнюсе – з 10 кастрычніка па 12 снежня 2026 года.

Праграма не аплачвае гатэль, але можа пакрыць выдаткі на транспарт па краіне, дзе праходзіць навучанне.

Важна: пасля навучання ўдзельнікі змогуць прайсці стажыроўку ў беларускіх рэдакцыях з індывідуальным суправаджэннем ментара і апублікаваць свае матэрыялы.

Як падаць заяўку

Заяўкі прымаюць да 11 верасня 2026 года. Да 16 верасня ўдзельнікі атрымаюць адказ і запрашэнне на другі этап адбору – суразмову.

Тым, хто жыве ў Літве, трэба запоўніць заяўку для Вільнюса, а тым, хто жыве ў Польшчы, – заяўку для Варшавы.

Арганізатары таксама прапануюць звяртацца па дадатковую інфармацыю: удзельнікам у Літве – на zurfak@baj.media., у Польшчы – на zurfak@solidarityby.eu.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Варшава #Вильнюс
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter