Новости За день
CityDog.io

Беларусы стварылі сэрвіс, які дае скідкi за беларускую мову

Беларусы стварылі сэрвіс, які дае скідкi за беларускую мову
Сэрвіс Say.by дазваляе карыстальнiкам не толькi знайсцi беларускамоўныя месцы побач, але і атрымаць “скідку за мову” на розныя тавары і паслугі. Аб тым, як працуе праект, расказаў dev.by яго стваральнiк Аляксандр Шастаковiч.

Як кажа Аляксандр, на стварэнне такога праекта яго натхніла ініцыятыва “А-100”. Кампанія перайшла на мову i пачала абслугоўваць на запраўках па-беларуску. Так з’явілася ідэя аб’яднаць на адным сайце ўсе прадпрыемствы з жывой беларускай мовай.

Аляксандр тлумачыць, што для многiх аматараў роднай мовы гэта выдатны спосаб знайсцi месца, дзе можна размаўляць па-беларуску. На яго думку, на мове пачаць гаварыць лягчэй, калі ведаеш, што ў нейкім месцы цябе дакладна могуць абслужыць па-беларуску.

Акрамя таго, праект мае і мабiльную праграму на Ionic framework пад iOS ды Android. У ёй ёсць не толькі мiнi-размоўнiкi, але і навiгацыя праз Google Maps – можна не толькi знайсцi паблiзу месца, дзе размаўляюць па-беларуску, але i даведацца, як да яго дабрацца.

А яшчэ ў Say.by ёсць Facebook-суполка, дзе пра ўсё цікавае, звязанае з беларускай мовай, можна даведацца першым. Напрыклад, аб новых скідках i акцыях: некаторыя прадпрыемствы даюць “скідку за мову” тым, хто звяртаецца да іх па-беларуску. 

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter